Выпускнікі БНТУ два тыдні праходзілі вытворчую практыку на Смаленскай атамнай электрастанцыі ў межах беларускай дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016—2020 гады. За сем гадоў расійскія спецыялісты падрыхтавалі больш за 50 беларускіх атамшчыкаў і штогод прымаюць на практыку да 150 студэнтаў.
На Смаленскай станцыі гэта ўжо пятая група юных ядзершчыкаў з Беларусі. Падчас практыкі студэнты засвойваюць спецыфіку вытворчасці атамнай электраэнергіі, вывучаюць канструкцыю рэактара, цеплавую схему станцыі, паратурбінныя ўстаноўкі. Усё гэта карысна не олькі добрай падрыхтоўкай да дыплому, але і магчымасцю пазнаёміцца са спецыфікай дзеючай вытворчасці, упэўнены ў БНТУ. Многія з сённяшніх выпускнікоў — гэта заўтрашнія супрацоўнікі Беларускай АЭС.
Ірына СІДАРОК
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.