Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Сутыкнуць Беларусь і Расію не атрымаецца


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з візітам міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова


Перад сустрэчай у Палацы Незалежнасці адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.

«У нас сапраўды была такая адкрытая шчырая размова, хоць многія думаюць, што ў нас тут нешта іскрыць. Нічога не іскрыць. Ёсць праблемы заўсёды…» — сказаў Аляксандр Лукашэнка і цалкам пагадзіўся з метафарай суразмоўцы пра іскру запальвання, без якой немагчымая работа рухавіка.

«Хапае, вядома, праблем і ў нас, і ў вас, і з гэтай пандэміяй, яна абвастрыла мноігя праблемы і на міжнародным узроўні, вы гэта лепш за мяне адчуваеце і разумееце. У вас сёння і палітычных праблем вышэй даху ў сувязі з прыняццем новых паправак у Канстытуцыю. У нас — прэзідэнцкія выбары. Таму, сапраўды, як у братоў, усё ідзе паралельна і адлюстроўваюцца гэтыя праблемы, але я думаю, мы іх вырашым, — выказаў упэўненасць беларускі лідар. — Гэта не катастрафічныя праблемы».

Калі нехта разлічвае сутыкнуць Беларусь і Расію і пагоршыць іх адносіны, гэта не атрымаецца, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Пераадолеем і пандэмію, і інфапандэмію, і эканамічную пандэмію, і нафтавую, газавую пандэмію — усё гэта мы пераадолеем. Гэта ў нашых сілах», — не сумняваецца беларускі лідар.

Ён расказаў пра прапанову расійскага калегі аб пастаўцы прэпаратаў, якія зарэкамендавалі сябе ў барацьбе з каранавірусам, і пра адпаведнае даручэнне беларускаму профільнаму міністэрству.

Сяргей Лаўроў падзякаваў за прыём і за супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, якое ажыццяўляецца на падставе ўхваленага двума прэзідэнтамі двухгадовага плану. Адзін з крокаў у рамках гэтага супрацоўніцтва — падпісанне пагаднення аб ўзаемным прызнанні віз, якое адбудзецца сёння.

«Што будзе мець вялікае значэнне для грамадзян трэціх краін, якія наведваюць Расію і Беларусь, для бізнесменаў, якія працуюць тут і ў Расійскай Федэрацыі, і, вядома, для дыпламатаў, якія адначасова акрэдытаваныя ў Маскве і Мінску, — заўважыў ён. — Таму думаю, гэта будзе вельмі добра ўспрынята і на справе прадоўжыць наша сумеснае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.