Вы тут

Iгар Сергеенка: Адукацыя павiнна заставацца па-за палiтыкай


Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта прыняў удзел у абласной педагагiчнай канферэнцыi ў Магiлёве.

— Педагагiчная грамадскасць павiнна сканцэнтравацца выключна на прафесiйнай дзейнасцi — адукацыя па-за палiтыкай, — з гэтымi словамi звярнуўся да прысутных падчас абласнога педсавета кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Iгар Сергеенка.


На традыцыйную педагагiчную канферэнцыю ў зале абласнога Палаца культуры сабралася каля тысячы кiраўнiкоў устаноў адукацыi i педагогаў вобласцi. Мiнулы год, нягледзячы на тыя складанасцi, якiя былi выклiканы распаўсюджваннем каранавiруса, быў плённы. Па вынiках 2019/2020 навучальнага года 68 % школьнiкаў маюць высокi ўзровень ведаў, сярэднi паказчык атэстата 8,5 бала i вышэй мае 31 % выпускнiкоў сярэдняй школы, атэстаты з залатым i сярэбраным медалямi атрымаў 341 выпускнiк. На рэспублiканскiм этапе алiмпiяды па навучальных прадметах у агульным рэйтынгу сярод абласцей каманда Магiлёўскай вобласцi заняла 1-е месца, на яе рахунку 36 дыпломаў.

— Мне прыемна, што Магiлёўшчына займае лiдзiруючае месца ў адукацыйнай сферы, — адзначыў Iгар Пятровiч. — Я падтрымлiваю прапанову губернатара вобласцi аб заахвочваннi дзяржаўнымi ўзнагародамi тых настаўнiкаў, якiя падрыхтавалi выдатнiкаў. Самы галоўны здабытак — гэта кадры, гэта вы i тыя, хто рыхтуюць школы да новага навучальнага года.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта адзначыў, што адна са складаных задач, якую прыйдзецца вырашаць у будучым, — гэта ўдасканаленне ўступных экзаменаў у ВНУ.

— Сiстэма тэсцiравання, якая рэалiзуецца на працягу больш чым 10 гадоў, паказала сябе з найлепшага боку, але ёсць i праблема, — падкрэслiў выступоўца. — На этапе паступлення ў ВНУ, мы, як казаў Прэзiдэнт, не бачым чалавека, як ён можа разважаць, думаць, размаўляць. Магчыма, не спатрэбiцца нешта кардынальна мяняць, проста працэс дапоўнiцца жывымi зносiнамi. Над вырашэннем гэтай задачы цяпер працуе Мiнiстэрства адукацыi.

Iгар Сергеенка таксама нагадаў, што зараз вырашаецца пытанне аб паляпшэннi ўмоў работы настаўнiкаў i аплаты iх працы.

— Я згодны з тымi пасыламi, якiя iдуць з месцаў. Настаўнiкi павiнны быць максiмальна разгружаны ад бюракратычных працэдур, ад празмернай валакiты, ад пiсанiны, справаздачнасцi, празмерных праверак, — падкрэслiў ён. — Калi мы з гэтага будзем зыходзiць, у вас застанецца больш часу для жывой работы з дзецьмi i бацькамi. Сёння трэба падняць i ролю класнага кiраўнiка, i не толькi заклiкам, але i матэрыяльным стымуляваннем. Не буду рабiць галаслоўных абяцанняў, але гэта пытанне знаходзiцца ў прапрацоўцы.

Кіраўнік Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта не абышоў бокам i тую складаную палiтычную сiтуацыю, у якой апынулася краiна:

— Адукацыя павiнна быць выхаваўчай. Мы сёння шмат кажам пра моладзь, яна крыху iнфантыльная, бо вырасла ў стэрыльных умовах. Яна не бачыла тых складанасцяў на разломе канца 80-х — пачатку 90-х. Сёння знешнiя сiлы спрабуюць парушыць, пасеяць недавер памiж людзьмi. I гэты боль, пачуццё нявызначанасцi пасялiліся ў сэрцах многiх нашых суайчыннiкаў. Але мы не павiнны даць сябе раскалоць на два лагеры. Недзяржаўныя СМI зусiм не паказваюць, хто правакаваў тыя масавыя беспарадкi, якiя адбывалiся ў Мiнску. Актыўныя ўдзельнiкi мiтынгаў — моладзь, у тым лiку старшакласнiкi i студэнты ВНУ. Падыход у нас павiнен быць адзiны: тлумачыць, выхоўваць. Сёння мы перажываем самы няпросты перыяд у гiсторыi нашай суверэннай Беларусi, i ад нашай пазiцыi, вашай, паважаныя педагогi, паколькi вы элiта грамадства, залежыць будучае краiны.

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Леанiд Заяц адзначыў, што настаўнiцкая канферэнцыя — гэта добрая магчымасць падвесцi вынiкi мiнулага года i паставiць задачы на будучыню, ацанiць, у якi час мы жывём i працуем, якiя павiнны зрабiць крокi, каб у нашай краiне былi мiр i спакой.

— На настаўнiкаў сёння ўскладаюцца вялiкiя надзеi, бо яны займаюцца выхаваннем чалавека, грамадства, — падкрэслiў губернатар. — Мы не маем карысных прыродных рэсурсаў, у нас няма нафты, алмазаў, золата, але беларускi народ не выжывае, а жыве. I гэта трэба захаваць. Знешнiя сiлы жадаюць забiць клiн памiж народам i ўладай. Але не можа краiна стабiльна развiвацца, калi ёсць варожасць. Разбурыць проста, а вось захаваць цяжка.

Таксама ў рабоце абласной педагагiчнай канферэнцыi прымалi ўдзел прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, кiраўнiкi ВНУ, настаўнiкi. Яны казалi пра тое, што трэба прыкласцi ўсе намаганнi для выхавання маладога чалавека будучага. Чалавека думаючага i прымаючага рашэннi самастойна, а не пад уздзеяннем манiпулятараў чалавечай свядомасцю звонку.

Напрыканцы сустрэчы Iгар Сергеенка перадаў настаўнiку фiзiкi магiлёўскага абласнога лiцэя № 1, народнаму настаўнiку Рэспублiкi Беларусь Валерыю Барашкову вiншаваннi з 70-годдзем ад Прэзiдэнта Беларусi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Мужчынская прыгажосць: дар прыроды альбо пільны догляд за сабой?

Мужчынская прыгажосць: дар прыроды альбо пільны догляд за сабой?

Меркаванне, што мужчынам не патрэбна даглядаць за сабой, сёння гучыць архаічна.

Здароўе

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Вядома, што сярод прычын заўчаснай смерці сардэчна-сасудзістыя захворванні ўпэўнена займаюць першае месца.

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.