Вы тут

Стартап ІnfoPrіce запусціў параўнанне цэн на прадукты службаў дастаўкі


Цяпер у гэтага бясплатнага сэрвісу з'явіўся раздзел, у якім можна параўнаць цэны на тавары ў службах дастаўкі. Калі падабраць набор прадуктаў, сістэма падкажа, дзе іх танней заказаць. Паводле ацэнак распрацоўшчыкаў, тым самым можна сэканоміць да чвэрці сумы на кожным чэку.


Цяпер сэрвіс параўноўвае цэны на тавары трох службаў дастаўкі — «Хіт! Дастаўка», «Green дастаўка» і «Востраў чысціні», а неўзабаве да іх далучыцца «OZ.бай-бай». База даных уключае 44 тысячы пазіцый, што на 10 тысяч найменняў больш, чым па прадуктовых крамах. Новыя тавары і цэны з'яўляюцца штодня.

Цэны актуальныя для ўсіх гарадоў краіны. Але ёсць нюанс: яны павінны ўваходзіць у геаграфію дастаўкі той ці іншай сеткі. Прыцаніцца можна да асобных тавараў або іх набораў. Для гэтага трэба «скласці» патрэбныя прадукты ў «разумны» кошык, які пакажа, дзе больш выгадна зрабіць заказ. У каталогу — прадукты харчавання, прамтавары, сродкі гігіены, дзіцячыя цацкі і тавары для жывёл. На некаторыя пазіцыі цэны адрозніваюцца ў паўтара раза ў залежнасці ад дастаўшчыка.

Ідэя правільнага выбару прыйшла да распрацоўшчыкаў гэтага раздзелу яшчэ падчас пандэміі каранавіруса, тады людзі сталі больш актыўна карыстацца дастаўкай тавараў на дом. Дарэчы, гэтая звычка захавалася і пасля. Увесну і ўлетку рэзка вырас попыт на дастаўку прадуктаў, што падагравала і канкурэнцыю. Але цэны, як аказалася, ва ўсіх істотна адрозніваюцца. «Мы вырашылі дапамагчы спажыўцам не пераплачваць, тым больш што гэта не патрабуе ад іх намаганняў: выбар месца заказа — гэта пытанне некалькіх клікаў. У сярэднім можна сэканоміць 20—25 % ад сумы пакупкі», — адзначае кіраўнік праекта Раман Андрухаў.

Параўноўваць цэны можна як у браўзеры, так і ў мабільным дадатку з Google Play або AppStore. Пераключацца паміж версіямі ІnfoPrіce з цэнамі магазінаў рознічнага гандлю і інтэрнэт-даставак можна з дапамогай тумблера ўверсе старонкі. Раней распрацоўшчыкі запусцілі бясплатны смарт-сканер. Калі навесці смартфон на штрых-код тавару, сэрвіс параўнае адпаведныя яму цэны ў розных крамах.

Маніторынгам цэн займаецца асобная каманда «таемных пакупнікоў». У дадзеным стартапе арганізатары сэрвісу займаюць незалежную пазіцыю да рытэйлераў, хоць апошнія могуць самастойна дзяліцца дадзенымі, каб кантраляваць іх актуальнасць.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Лепш параўноўваць, чым пераплачваць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.