01 снежня, аўторак

Вы тут

Фільм «Бенядзікт Дыбоўскі. Таямніцы свяшчэннага мора» пакажуць на «Беларусь 3»


Новы фільм з цыкла «100 імён Беларусі» пад назвай «Бенядзікт Дыбоўскі. Таямніцы свяшчэннага мора» выйдзе ў нядзелю 1 лістапада ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3».


Дакументальная кінастужка ад рэжысёра Тараса Вашчанкі раскажа пра даследчыка з цікавым лёсам, які пакінуў свой след у гісторыі адкрыццяў....

Складана паверыць, але ўсяго толькі 150 гадоў таму найбуйнейшае возера планеты лічылася практычна незаселеным. Вучоныя ў адзін голас сцвярджалі, што акрамя омуля ды яшчэ некалькіх біялагічных відаў там ніякага жыцця не існуе, а значыць, і даследаваць няма чаго. Аднак некалькі ссыльных з беларускіх зямель ім не паверылі і ўсё ж пачалі свае пошукі.

Бенядзікт Дыбоўскі нарадзіўся за шэсць тысяч кіламетраў ад Байкала — у Беларусі (у маёнтку Адамарын непадалёк ад Маладзечна). Атрымаў выдатную адукацыю, зрабіў кар'еру, — паколькі ўжо амаль у трыццацігадовым узросце быў прафесарам заалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, едзіў з экспедыцыямі па ўсім свеце, меў узнагароды ды прызнанне ў навуковых колах і добрую перспектыву. Але калі ў 1863 годзе пачалося паўстанне супраць царскага самадзяржаўя, то ён не змог застацца ўбаку. Вынік — арышт, суд і прыгавор — смяротная кара...

На шчасце, па хадайніцтве самога Ота фон Бісмарка той прысуд замянілі на катаргу. Тады здавалася, што на навуковай кар'еры можна ставіць крыж, бо ў суровых сібірскіх умовах толькі б пашчасціла выжыць. Аднак, нават апынуўшыся на лесапавале, Дыбоўскі працягваў займацца навукай. Дзякуючы яму і яго сябрам, якія займаліся вывучэннем Байкала і яго наваколля, свет наноў змог адкрыць гэтае свяшчэннае мора. Вучоны апісаў шмат новых, нават невядомых дагэтуль навуцы рачкоў, адкрыў галамянку і іншую жыўнасць возера...

Сам фільм зроблены ў стылістыцы чорна-белага кіно з інтэрцітрамі для перыяду жыцця Дыбоўскага, калі ён быў у ссылцы, і ў колеры для паказу дзён, дзе вучоны расказвае пра сваё мінулае жонцы. Але, як адзначаў сцэнарыст Барыс Герстэн, у стужку не трапіла шмат чаго, што можна расказаць пра гэтага чалавека. А значыць, у гледача будзе нагода для асабістых даследаванняў пасля альбо напярэдадні прагляду.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: mayaksbor.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.