Вы тут

У войску адзначаюць лепшых салдат


Гэтымі днямі з Узброеных Сіл звальняюцца ў запас салдаты, якія прайшлі праз тэрміновую службу. Лепшыя з іх раней запрашаліся ў калонную залу Цэнтральнага дома афіцэраў, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтва Міністэрства абароны ўручала ім падзячныя лісты і каштоўныя падарункі. Каранавірус, аднак, унёс свае карэктывы і сюды. Праз неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку масавыя мерапрыемствы давялося адмяніць. І выйсце было знойдзена.


- Сёлета было прынята рашэнне «дэцэнтралізаваць» гэтае мерапрыемства. Гэта значыць, што мы прыходзім на працоўныя месцы аднаго з бацькоў або туды, дзе працавалі юнакі да таго часу, пакуль іх не прызвалі ў армію, — расказаў намеснік камандзіра батальёна сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння па ідэалагічнай працы 50-й змяшанай авіябазы Вячаслаў Вятошкін.

Так адбылося і з радавым Антонам Васюкевічам. Ён быў прызваны ў Мачулішчы, што пад Мінскам, у лістападзе мінулага года. Атрымаў вайсковую спецыяльнасць кіроўцы-электрыка. Вячаслаў Вятошкін зазначае, што хлопец служыў добрасумленна, неаднаразова заахвочваўся камандаваннем часці за высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы. Удзельнічаў і ў яе грамадскім жыцці.

Прадстаўнікі авіябазы падзякавалі бацькам за выхаванне сына.

Антон скончыў БДПУ. Ведае кітайскую мову. 

-За гэты час, праведзены ў войску, я пераацаніў каштоўнасць часу, узаемаадносін. Па-іншаму пачаў разумець сэнс слоў «таварыш», «сяброўства».

Як адзначыў бацька салдата Антон Васюкевіч-старэйшы, калісьці ён таксама атрымаў гадзіннік ад міністра абароны. Чым не сямейная традыцыя?

— Самыя хвалявальныя хвіліны былі ў нас, калі сына адпраўлялі ў войска, — згадвае суразмоўца. — Але калі мы пабачылі яго падчас прыняцця прысягі ў форме, са зброяй, як ён ішоў страявым крокам даваць клятву на адданасць Радзіме, то тут сэрца стала стукаць спакайней. Мы зразумелі, што ен пераадолеў псіхалагічны бар’ер і стаў членам адной вялікай вайсковай сям’і.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.