Вы тут

Як працуе Гальшанскі дзіцячы сад на 55 месцаў


Сельскі дзіцячы сад на 55 месцаў — сама па сабе з'ява для Беларусі не вельмі звычайная. На Ашмяншчыне пахваліцца такімі буйнымі памерамі на вёсцы могуць толькі Гальшанскія яслі-сад. Больш за тое, у рэальнасці сюды ходзяць 80 дзетак з Гальшан і васьмі найбліжэйшых вёсак, адкуль малых прывозіць аўтобус гальшанскай сярэдняй школы.


Загадчык ДУА «Гальшанскі яслі-сад» Ганна Каваліцкая.

У апошнія гады тэндэнцыя на змяншэнне колькасці малых не назіраецца. Наадварот, штогод дзетак усё больш, таму трэба думаць над расшырэннем, смяеццца Ганна КАВАЛІЦКАЯ, загадчык ДУА «Гальшанскі яслі-сад». Пры гэтым у садку ёсць музычная і спартыўная залы, кабінет дэфектолага, псіхолага і нават «беларуская хатка» і жывы куточак з чарапашкай ды рыбкамі.

Здаецца, што «перанаселенасць» натхняе яшчэ больш тварыць. Дашкольная ўстанова займае прызавыя месцы на разнастайных выставах, куды прывозіць сапраўдныя скарбы, якія амаль цалкам усе зроблены рукамі педагогаў. Выглядаюць матэрыялы для заняткаў з малечай вельмі прыгожа. Разнастайныя лэпбукі з акенцамі, канверцікамі ды кішэнькамі, кнігі ў ільняных вокладках, самаробныя выданні з казкамі... І тэматыка, акрамя казачнай, самая розная: здаровае харчаванне, фальклор, рэцэпты страў беларускай кухні, вандроўкі ў цудоўны свет лялек.

— З 2015-га да 2019-га мы працавалі ў рэжыме рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне мадэлі патрыятычнага выхавання ва ўмовах дашкольнай установы». За гэты час зрабілі шмат метадычных дапаможнікаў і распрацовак. Аднак паколькі мы знаходзімся ў гістарычнай мясціне, дзіцячы сад больш за ўсё займаецца культуралагічным кірункам, — хваліцца загадчык і мае рацыю. — Нашы педагогі вельмі таленавітыя. Яны стварылі сапраўды багатую прадметна-развіццёвую базу. У нас ёсць цікавыя кнігі з казкамі на фетры, кнігі ў скрыначках. Нядаўна скончылі такую скрыначку з экалагічнымі казкамі.

Працоўны калектыў тут не толькі творчы, але і нязменны. З моманту адкрыцця садка ў 1978 годзе як прыйшлі пяць выхавацеляў па размеркаванні, так тут і засталіся. Што ні кажыце, а калі сваё месца знайшоў, то і прырастаеш да яго, і ствараеш бясконца.

Ірына СІДАРОК

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Дэмаграфія па-Гальшанску

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вам можа падацца, што тыдзень пачынаецца лёгка і ўдала...

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​