Вы тут

Дзве партыі наркотыкаў канфіскаваны на Барысаўшчыне


Следчымі Барысава распачатыя дзве крымінальныя справы аб незаконным абароце забароненых рэчываў у буйным памеры, паведамляе СК.


Па дадзеных следства, днём 18 студзеня ў Барысаве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 31-гадовы мужчына, па месцы жыхарства якога выяўлена і канфіскавана асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP агульнай масай каля 200 грам.

Увечары таго ж дня ў Барысаўскім раёне на 448 км аўтадарогі М1 праваахоўнікамі затрыманы двое 38-гадовых мужчын. У аўтамабілі Citroen, які належыць аднаму з іх, у ходзе агляду выяўлена і канфіскавана больш за 1 кг асабліва небяспечнага наркатычнага сродку - метадону.
 
У адносінах да кожнага з мужчын заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні. Прызначаныя хімічныя і судова-генетычныя экспертызы. Расследаванне крымінальных спраў працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.