Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля. У цэнтры ўвагі – тэматыка бягучай работы КДБ, сітуацыя ў сферы нацыянальнай бяспекі, абароны канстытуцыйнага ладу.


«Звяртаем увагу на беспрэцэдэнтны ціск на дзяржаву з боку замежных партнёраў і на спробы і некаторых асоб па дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час»

«Падчас дакладу кіраўніку дзяржавы былі абазначаныя асноўныя праблемы, звязаныя з гарантаваннем нацыянальнай бяспекі, тыя пагрозы, якія фарміруюцца ў сферы знешнепалітычнай дзейнасці, унутранай сітуацыі, — паведаміў Іван Тэртэль журналістам пра вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам. — У цэлым мы канстатуем, што абстаноўка ў краіне стабільная. Разам з тым звяртаем увагу на некалькі момантаў. Першае, на беспрэцэдэнтны ціск на дзяржаву з боку замежных  партнёраў, які звязаны з санкцыйнай палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое, на спробы і планы некаторых асоб па дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час. Мы кажам пра перыяд 25–27 сакавіка».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі адзначае рост тэрарыстычных пагроз, дадаў кіраўнік ведамства.

«На жаль, яны адбываюцца з тэрыторыі нашых суседзяў, як правіла, сумежных дзяржаў», — сказаў ён.

Камітэту даручана мінімізаваць названыя пагрозы, сілавыя органы маюць дастаткова сіл і сродкаў для рэагавання на іх, абстаноўка ў краіне будзе стабільнай, запэўніў Іван Тэртэль.

«Востры перыяд, які быў характэрны для другой паловы 2020 года, вычарпаны, — лічыць старшыня КДБ. — Сітуацыя стабільная. Разам з тым замежныя, як мы называем іх, падрыўныя цэнтры і спецслужбы, якія стаяць за імі, зацікаўленыя палітычныя колы, робяць спробы па аднаўленні пратэстнай актыўнасці, па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне ў гэты вясновы перыяд. Пра гэта вядома было раней, цягам некалькіх месяцаў анансавалася. Мы падрыхтаваныя да гэтага і прымем усе меры, каб асобы і арганізацыі, якія зробяць такія спробы, панеслі ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць».

На пытанне журналістаў пра затрыманне групы, якая падазраецца ў тэрарызме, пра што расказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання МотаВелаЗавода, Іван Тэртэль патлумачыў: «Так, сапраўды, мы затрымалі групу асоб, забралі ў іх вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў, сродкаў дыстанцыйнага падрыву, выбуховых рэчываў. Гэта дастаткова высокага ўзроўню прафесіяналы».

Больш падрабязна старшыня КДБ паабяцаў расказаць пра гэту сітуацыю ў бліжэйшы час у адной з тэлепраграм беларускага тэлебачання.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».