Найстарэйшае навучальнае выдавецтва Беларусі «Народная асвета» сёння святкуе 70-гадовы юбілей.
Выдавецтва «Народная асвета» як самастойнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва было створана 1 красавіка 1951 года. За 70 гадоў сваёй дзейнасці яно выпусціла сотні тысяч найменняў кніг і мільёны накладаў. Выданні «Народнай асветы» неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Асноўная прадукцыя выдавецтва — падручнікі і навучальныя дапаможнікі, працоўныя сшыткі, хрэстаматыі, кнігі для падрыхтоўкі да алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання, вучэбна-метадычная, навукова-папулярная, даведачная і мастацкая літаратура, а таксама дапамогі для навучэнцаў і настаўнікаў на электронных носьбітах. Акрамя таго, «Народная асвета» выпускае прадукцыю для дзяцей з асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, парушэннямі слыху і зроку.
З 1996 года ў выдавецтве працуе ўнікальная і адзіная ў Беларусі рэдакцыя па выпуску літаратуры шрыфтам па сістэме Брайля, прызначанай для чытання бязвокімі і людзьмі, якія дрэнна бачаць.
Сумесна з Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтва праводзіць вялікую працу па ўдасканаленні выпускаемых навучальных выданняў, якія адпавядаюць патрабаванням XXI стагоддзя. Прадукцыя выдавецтва — гэта кнігі, неабходныя для арганізацыі паспяховага навучальнага працэсу і дасягненні якаснага адукацыйнага выніку.
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?