Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Дыялог з моладдзю

Адбылася сустрэча Сяргея СІЎЦА, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

Для маладых людзей арганізавалі экскурсію па музеі Савета Рэспублікі, прагляд відэароліка і прэзентацыі аб рабоце верхняй палаты парламента.

Сенатар расказаў моладзі аб паўнамоцтвах Савета Рэспублікі і асаблівасцях яго заканадаўчай дзейнасці як верхняй палаты беларускага парламента, аб дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі, у якую ён уваходзіць.

Акрамя таго, парламентарый падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў гэты дзень у Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў.


Роля лічбавізацыі

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі пасяджэння секцыі № 3 у рамках VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правяла рабочую сустрэчу па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення секцыі № 3 «Роля лічбавізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы», работа якой запланавана ў рамках VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства эканомікі, Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».

Падчас сустрэчы ўзгоднены парадак правядзення секцыі, вызначаны ключавыя аспекты для абмеркавання з расійскімі калегамі, а таксама выказаны шэраг прапаноў па праекце рэкамендацый секцыі.

Нагадаем, што правядзенне VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі запланавана на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з 29 чэрвеня да 1 ліпеня.


Праблема вырашана

У Савет Рэспублікі звярнуліся супрацоўнікі УП «Мінскводаканал», якія пражываюць у аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна па вуліцы Цюленіна, 6. Людзей хваляваў нездавальняючы стан жылога дома і прыдамовай тэрыторыі, паведамілі ў Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Гэта зварот быў разгледжаны старшынёй профільнай камісіі Міхаілам РУСЫМ з удзелам прадстаўнікоў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У цяперашні час, па інфармацыі аблвыканкама, пытанне вырашана: выкананы работы па замене ўчастка трубаправода, пракладцы водаадводнай і ліўневай сістэм, а таксама па рамонце даху жылога дома.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.