Вы тут

Мост паміж народамі


Першы ў гісторыі казахстанска-беларускага супрацоўніцтва літаратурна-мастацкі альманах «Казахстан — Беларусь», які днямі быў прэзентаваны, выдадзены намаганнямі Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь напярэдадні 30-годдзя незалежнасці краін і прымеркаваны да 175-годдзя з дня нараджэння вялікага казахскага паэта, мысляра, філосафа Абая Кунанбаева і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


​Здымак прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.​

За гэтай кнігай, як адзначыў адзін з аўтараў альманаха Алесь Карлюкевіч, вялікая праца пісьменнікаў і Беларусі, і Казахстана: казахстанскіяаўтары з’яўляліся пастаяннымі ўдзельнікамі Дзён пісьменства ў Рэспуліцы Беларусь, актыўна пераствараліся на казахскую мову творы беларускіх літаратараў. Раздзелы перакладаў прозы і паэзіі альманаха складаюць тэксты айчынных і казахстанскіх аўтараў — Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Абая Кунанбаева, Мурата Аўэзава, Алжаса Сулейменава, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Генадзя Аўласенкі, Любові Шашковай, Святланы Ананьевай і многіх іншых. Асаблівасць выдання ў тым, што яно трохмоўнае: тэксты прадстаўлены на беларускай, рускай і казахскай.

Прэзентацыя адбылася адначасова афлайн і анлайн на платформе Zoom. Паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан у горадзе Нур-Султан быў утвораны своеасаблівы тэлемост — казахстанскія пісьменнікі мелі магчымасць узяць слова і падзяліцца сваім меркаваннем наконт сяброўства і агульных тэм у літаратуры абодвух народаў, зачытаць верш ці ўрывак з уласнага твора. Многія выступоўцы выказвалі спадзяванне, што выданне альманаха будзе спрыяць удасканаленню і паглыбленню літаратурнага дыялогу паміж пісьменнікамі абедзвюх краін і паслужыць важным звяном у захаванні сяброўства і супрацоўніцтва паміж двума народамі.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.