Вы тут

Саюзнае будаўніцтва абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі


Сёння прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, бакі абмеркавалі вынікі перамоў кіраўнікоў дзяржаў, якія прайшлі на мінулым тыдні, узгаднення імі 28 саюзных праграм інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, пытанні праведзенага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

На сустрэчы таксама была падкрэслена асаблівая значнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама маладзёжных парламенцкіх структур.

Акрамя таго, бакі зрабілі акцэнт на неабходнасці ўмацавання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага ў гэтым кантэксце нададзена рэалізацыі рэкамендацый і прапаноў, замацаваных у выніковым дакуменце VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.