Вы тут

Не паддавацца! Асенняя хандра — гэта адаптацыя арганізма да недахопу святла


Паводле статыстыкі, у восеньскія месяцы ў большасці з нас адбываецца зніжэнне працаздольнасці і з’яўляюцца прыкметы дэпрэсіі. Восеньская стомленасць прыходзіць і тады, калі яе чакаюць, — як толькі мы пачынаем уяўляць, як нам цяжка працаваць (ды і іншымі справамі займацца) у гэты перыяд. Такім чынам, мы самі праецыруем восеньскую хандру на найбліжэйшую перспектыву.


— З пункту гледжання медыцыны восеньская стомленасць, або дэпрэсія, — гэта сезонны эмацыянальны прыгнечаны стан. І натуральная рэакцыя чалавечай псіхікі на пагаршэнне надвор’я, а звязана яна з парушэннем абмену гармонаў — сератаніну і
мелатаніну, — тлумачыць валеолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Жанна Аляксандрава. — Недахоп сонечнага святла і перабудова арганізма на зімовы рытм не праходзяць для арганізма лёгка.

Прыкметы восеньскай стомленасці

Калі вы метэаадчувальныя і востра рэагуеце на змену надвор’я, да прыходу восені варта рыхтавацца загадзя. Восеньская хандра набірае сілу паступова. Настрой становіцца няўстойлівым і мяняецца некалькі разоў за дзень. З’яўляецца раздражняльнасць, ад гэтага часцей узнікаюць канфлікты і недастатковае паразуменне з навакольнымі. Узнікае жаданне больш спаць і нічога не рабіць, з’яўляецца абыякавасць да ўсяго. Зніжаецца імунітэт і з’яўляецца адчуванне, што захварэў. Абвастраецца апетыт або, наадварот, знікае цікавасць да ежы. З цяжкасцю хапае сіл на ўвесь працоўны дзень.

Харчаванне, фізічная актыўнасць і хобі

Як жа дапамагчы сабе захаваць энергію і перамагчы стомленасць?

Для таго каб знізіць верагоднасць з’яўлення наступстваў восеньскай дэпрэсіі, неабходна патурбавацца пра ўмацаванне свайго імунітэту загадзя. Звярніце ўвагу на рацыён. Пачніце больш ужываць садавіны, багатай на аскарбінавую кіслату.

Не ігнаруйце заняткі спортам. Умераная фізічная нагрузка дабратворна ўздзейнічае на нервовую і імунную сістэмы. Трэніроўкі ўмацоўваюць мышцы, павышаюць вынослівасць, здымаюць негатыўны ўплыў стрэсу.

Падчас фізічнай працы павялічваецца дастаўка кіслароду да клетак мозгу, што дазваляе актывізаваць мазгавую дзейнасць і павысіць працаздольнасць. Акрамя таго, пры фізічнай актыўнасці адбываецца спальванне тлушчаў, што дае магчымасць скінуць лішнія кілаграмы.

Хобі — найлепшы сродак ад восеньскай маркоты. Для кожнага чалавека важна займацца любімай справай, але ўвосень гэтая патрэба ўзмацняецца. Калі вы хацелі заняцца нейкай не ўласцівай для вас справай, не адкладайце гэта на доўгі час, бо нерэалізаваныя творчыя жаданні — спрыяльная глеба для развіцця дэпрэсіі і восеньскай маркоты.

Не забывайце, што перамога над дэпрэсіўнымі станамі — ці гэта восеньская непрыемнасць, ці спадчынны «падарунак» — цалкам залежыць ад вас саміх. Калі арганізму дапамагчы, ён справіцца з гэтай хваробай з мінімальнымі стратамі.

Каб знізіць рызыку дэпрэсіі або змены настрою, засвойце некалькі правіл: старайцеся весці здаровы лад жыцця; прытрымлівайцеся правільнага харчавання; адмоўцеся ад шкодных звычак; займайцеся спортам і часцей бывайце на свежым паветры; знайдзіце хобі; не трымайце ў сабе назапашаныя эмоцыі, старайцеся выгаварыцца сябрам ці блізкім. І самае галоўнае — не падайце духам і кажыце сабе: «Усё будзе добра!». А таксама не паддавайцеся ляноце і жаданню сябе пашкадаваць, старайцеся быць пазітыўным нават у нялёгкія перыяды.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.