Вы тут

Падарожжа па самых-самых знакамітых мясцінах


«Адукацыя і выхаванне» — з тых выдавецтваў, якія паслядоўна займаюцца гістарычнай адукацыяй, патрыятычным выхаваннем грамадства. І адзін з такіх «падручнікаў», адна з такіх кніжных навінак вядомага адукацыйнага выдавецтва краіны — «99 знакамітых мясцін Беларусі». 


Пад адной вокладкай укладальнікі сімпатычна аформленага зборніка нарысаў ці «партрэтаў мясцін» Дзмітрый КАШАВАР і Канстанцін ШАСТОЎСКІ сабралі рознапланавую і разам з тум лаканічную інфармацыю пра розныя гістарычныя, культурныя аб’екты нашай Айчыны. Ва «Уводзінах» мы знаходзім наступнае тлумачэнне: «Чаму мы прапануем 99 найбольш знакамітых гісторыка-культурных і ландшафтных аб’ектаў? Па-першае, 99 — сакральная лічба, якая паказвае на тое, што спіс няпоўны, патрабуе дапаўнення. А значыць, і гэта па-другое, кожны чытач мае права знайсці ўласны соты варыянт. Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці мілы сэрцу куток, убачаны ў падарожжах, невялікае мястэчка, вясковая цэркаўка ці касцёл. Альбо старадаўні дом, цудам ацалелы ў ваеннае ліхалецце, які ўтульна прымасціўся на вузкай вулачцы...» І далей: «Галоўная ж задача кнігі — натхніць чытача на займальнае падарожжа па Беларусі. Зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства. Мы хочам паказаць прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, пейзажаў і ландшафтаў, распавесці мноства знамянальных, вартых увагі фактаў пра родную зямлю. Спадзяёмся, што ў нас гэта атрымалася». 

«Белавежская пушча», «Археалагічны музей «Бярэсце», «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», «Кляштар картэзіянцаў у Бярозе», «Касцёл Святой Тройцы ў Воўчыне», «Капліца-пахавальніца ў Заказеллі», «Музей-сядзіба Напалеона Орды ў Варацэвічах» — вось першыя адрасы гістарычнай памяці, пазнаёміцца з якімі запрашае кніга «99 знакамітых мясцін Беларусі». 

Наклад выдання — 3000 экзэмпляраў. Але параім усім жадаючым пазнаёміцца з яго старонкамі паспяшацца і набыць «99 знакамітых мясцін Беларусі» як мага хутчэй. Кніга багатая на ілюстрацыйны, візуальны матэрыял, мае дапоўненую рэальнасць. Так што, шырокія аб’ёмы кантэнту робяць кнігу яшчэ болей запатрабаванай і вартай ўвагі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.