Вы тут

Наталля Качанава: Мінск павінен быць прыкладам для ўсёй краіны


Учора ў Мінгарвыканкаме прайшла нарада па пытаннях добраўпарадкавання сталіцы з удзелам упаўнаважанага прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталлі Качанавай.


Спікер верхняй палаты парламента акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што Мінск добраўпарадкоўвалі многія пакаленні яго жыхароў і падкрэсліла, цяпер сучаснікі павінны ўнесці ў гэта свой уклад і зрабіць родны горад яшчэ лепшым і прыгажэйшым, больш камфортным для працы і адпачынку:

— Развіццё і добраўпарадкаванне горада павінна ажыццяўляцца раўнамерна. Сёння неабходна выпрацаваць арганізацыйныя комплексныя падыходы да гэтай працы і замацаваць іх у рашэнні Мінскага гарвыканкама, — цытуе спікера прэс-служба верхняй палаты парламента.

Наталля Качанава адзначыла, што трэба весці гаворку не толькі аб добраўпарадкаванні, але і аб эстэтызацыі гарадскога асяроддзя ў цэлым. Мінск павінен быць прыкладам для ўсёй краіны. І для гэтага ёсць усё неабходнае: і тэхніка, і спецыялізаваныя прадпрыемствы, і сродкі.

— Кожны кіраўнік павінен наводзіць парадак на сваёй тэрыторыі і разумець: прылеглая тэрыторыя — гэта таксама яго адказнасць. Прыгожыя клумбы, асвятленне, фасады, рэклама, уладкаванне пешаходных сцежак — людзі павінны гэта бачыць, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна пераканана: спыняцца ў гэтай дзейнасці нельга. Трэба далучаць да яе студэнцкую моладзь, улічваць яе цікавыя прапановы.

Што датычыцца кантролю, спікер упэўнена: мэтазгодна праводзіць маніторынг штотыдзень і падводзіць яго вынікі паквартальна. А ў планах па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні павінны быць дакладна вызначаны адказныя выканаўцы — спецыялізаваныя прадпрыемствы, арганізацыі, грамадзяне, таксама вызначана перыядычнасць работ. Таму варта надаць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу і падрыхтаваць планы на 2022 год.

— Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне — сур’ёзная праца, якую трэба праводзіць сістэмна і з веданнем справы. Тут важныя вельмі жорсткі парадак і дысцыпліна — па-іншаму працаваць сёння нельга. Не чакайце, што нехта гэта будзе рабіць за нас, — рэзюмавала Старшыня Савета Рэспублікі.

У пасяджэнні Мінгарвыканкама таксама бралі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.