Вы тут

Віктар Лісковіч: Бежанцы вельмі ўдзячныя Беларусі за дапамогу


Сенатар разам з ігуменняй Гаўрыілай пабывалі ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.


Нагадаем, што сёння ідзе 57-ы дзень знаходжання тут бежанцаў, якія не страчваюць надзеі трапіць у краіны заходняй Еўропы. А пакуль яны чакаюць гэтага, працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра «Брэміна-Брузгі», дзе для іх арганізаваны лагер з пэўным наборам бытавых выгод. Не так даўно тут пачаў дзейнічаць адукацыйны модуль для дзяцей, каб малыя маглі працягваць сваё развіццё. 

— Кожны чалавек павінен клапаціцца пра бліжніх, свет выратуе менавіта дабрыня, — адзначыла настаяцельніца Гродзенскага Свята-раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Гаўрыіла.

Яна прыехала з сенатарам на тэрыторыю ТЛЦ з гуманітарнай місіяй — перадаць ласункі і прадукты беларускай вытворчасці бежанцам. Ігумення манастыра прыгадала, што не першы раз прыязджае з дапамогай да людзей у ТЛЦ, і заўважыла, што яны палюбілі менавіта беларускія прадукты.

Віктар Лісковіч звярнуў увагу, што навагоднія святы працягваюцца, і ў гэтыя дні вельмі важна, каб кожнае дзіця, якое знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, адчувала клопат і ўвагу. 

— Вельмі важна дапамагчы гэтым дзеткам адчуць сябе дзецьмі, — перакананы старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі. — Мы адносімся да іх з аднолькавай цеплынёй. І ў чарговы раз разам з матухнай Гаўрыілай прыехалі сюды з навагоднімі падарункамі. Мы ўручым іх дзецям, каб яны адчувалі аб сабе клопат і як мага даўжэй заставаліся дзецьмі, нягледзячы на тыя цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок робіць усё, каб забяспечыць гэтых людзей усім неабходным.

— У навучальным модулі дзеці могуць атрымліваць мінімальнае развіццё і адукацыю. Таму бежанцы вельмі ўдзячныя беларускаму боку за магчымасць знаходзіцца сёння ў цяпле, быць накормленымі і мець дах над галавой, — рэзюмаваў ён. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.