Вы тут

Школа іванаўскіх бондараў


Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў. Клас па вытворчым навучанні і тэхналогіі вырабу бандарскага посуду. Заняткі вядзе настаўнік майстар-разьбяр і бондар Алег БАЛУК, адзін з шасці настаўнікаў установы.


На здымку: Алег Балук са сваімі вучнямі Арцёмам Чубам, Даніілам Гацэвічам і Максімам Навумчыкам.

— Наша задача — прывіваць дзецям любоў да рамяства, даваць веды тэхналогіі апрацоўкі дрэва, рабіць працэс бондарства цікавым, карысным, — кажа малады, але ўжо вопытны настаўнік. — А яшчэ — абуджаць у падлеткавай душы сапраўднага творцу і жаданне быць прадаўжальнікамі справы майстравітых продкаў.

У школе навучаюцца 99 дзяцей. Дванаццаць дзяўчынак вучацца маляваць па дрэве, восемдзясят сем хлопчыкаў мараць стаць майстрамі драўляных спраў. Установа працуе ў дзве змены, дзеці наведваюць класы тройчы на тыдзень. Год таму тэхналогіі вырабу драўлянага посуду, якая бытуе ў горадзе Іванава і вёсцы Рылавічы, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Школа ў Іванаве стала не толькі захавальніцай бондарскіх традыцый, але і кузняй майстроў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.