Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 30 студзеня


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 30 студзеня з-за моцнага ветру, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю, 30 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі. Пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у многіх раёнах краіны чакаецца моцны снег, мокры снег, завіруха, месцамі наліпанне мокрага снегу і галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с, раніцай і днём месцамі да 21-24 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-7 градусаў, па захадзе рэспублікі ад нуля да плюс 1. Днём будзе ад мінус 1 да 4 градусаў цяпла. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

У панядзелак, 31 студзеня, захаваецца ветранае надвор’е.

Фота Маргарыты Палюховіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.