Вы тут

На гэтым тыдні пацяплее, але месцамі таксама дажджы


Дажджлівым апынуўся сёлетні красавік, ды да таго ж яшчэ і халодным. Па даных на 25 красавіка, за мінулы перыяд месяца на большай частцы краіны выпала ад 1 да 2 месячных нормаў ападкаў, а па паўднёвым усходзе рэспублікі месцамі і звыш 3 красавіцкіх нормаў. Наступны тыдзень абяцае быць менш дажджлівым, аднак... У першай палове тыдня асноўная зона дажджоў будзе знаходзіцца ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны, дзе-нідзе могуць прагрымець навальніцы, на астатняй тэрыторыі кароткачасовыя дажджы будуць праходзіць месцамі, а ў асобныя дні пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў па краіне і зусім не прагназуецца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У другі дзень тыдня будзе воблачна з праясненнямі. Так, у аўторак месцамі, а па поўдні ў многіх раёнах пройдуць дажджы, удзень у асобных рэгіёнах чакаюцца навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 10 градусаў да 16 цяпла.

Мокра будзе і ў сераду. У гэты дзень месцамі па краіне, а ўначы па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 6 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 8 градусаў. Удзень ад плюс 7 градусаў па поўначы да 15 цяпла па поўдні краіны.

У наступныя два дні неба ўначы будзе чыстым, таму чакаюцца замаразкі. Непасрэдна ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра складзе ўначы ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, удзень — 8–14 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкам, у пятніцу ўначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — 8–15 градусаў вышэй за нуль.

У суботу месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2 — плюс 4 градусы, удзень — 9–16 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.