Вы тут

Андрэйчанка: Калі мы забудзем мінулае, то не зможам будаваць будучыню


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі».


«Захаванне памяці аб тых, хто прынёс нам Перамогу, — наш свяшчэнны абавязак і, вядома, пастаянны абавязак усіх пакаленняў. Нам сёння кажуць, што прыйшоў час забыцца. Але павінна быць справядлівасць. У нас ёсць факты, доказы, як пакутавалі нашы людзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І калі мы забудзем мінулае, то не зможам будаваць будучыню. І зноў вернемся ў мінулае. Генацыд беларускага народа — гэта адна з чорных і ганебных старонак найноўшай гісторыі. Мы гэтага больш не павінны дапусціць», — адзначыў спікер у развмове з журналістамі.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што беларусам, як нашчадкам пакалення пераможцаў, нельга забывацца, якім коштам была здабытая свабода. «Немагчыма апісаць словамі той жах, які тварылі нацысты і іх памагатыя на нашай зямлі. Фактаў іх зверстваў з кожным днём становіцца ўсё больш, у іх няма тэрміна даўнасці. Жыхары Беларусі ў тыя страшныя часы мелі адзіны правільны выбар — ваяваць за сваё жыццё. Хіба можна такі народ падпарадкаваць сваёй волі?» — задаў рытарычнае пытанне спікер.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Беларусь таксама сёння перажывае няпросты час. Падзеі ў суседніх краінах, санкцыйны ціск на нашу дзяржаву непазбежна ўплываюць на жыццё народа. Па яго словах, па вялікім рахунку ідзе барацьба за валоданне светам. «І ў гэтай абстаноўцы мы павінны захаваць адзінства нашай нацыі, забяспечыць кансалідацыю ўладаў, грамадства. Многае залежыць ад кожнага беларуса, ад яго адказнасці за даручаны ўчастак работы, за сваю сям'ю, краіну», — акцэнтаваў увагу Уладзімір Андрэйчанка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.