Вы тут

Аўтары «Звязды» наведалі будучых аграрыяў


Напрыканцы навучальнага году ў Мар’інагорскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы імя У.Лабанка адбыўся незвычайны ўрок па беларускай літаратуры. На сустрэчу з будучымі аграрыямі прыехалі тыя, чые імёны згадваюцца ў падручніку, – аўтары «Звязды», паэты і пісьменнікі Віктар Шніп і Людміла Рублеўская.


Падчас сустрэчы галоўнымі сталі дзве тэмы: Год гістарычнай памяці і юбілей Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура»-галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп распавёў, якую ролю ў ягоным жыцці адыграла знаёмства з творчасцю і асобай Янкі Купалы. Віктар нарадзіўся за дзесяць кіламетраў ад Вязынкі, радзімы песняра, і ў дзяцінстве хадзіў «у госці да Купалы», верачы, што паэт жывы і можа ацаніць ягоныя вершы. Віктар Шніп таксама прадставіў свой паэтычны зборнік «Васільковы мёд», які выйшаў у «Звяздзе», і зачытаў адтуль вершы.

Людміла Рублеўская распавяла пра кнігі серыі «Авантуры Пранціша Вырвіча», якія таксама пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда», і пра тыя мясціны Беларусі, якія там апісваюцца.

Пісьменніца заклікала юнакоў і дзяўчат вывучаць гісторыю сваёй радзімы, збіраць звесткі пра свой сямейны радавод, пра родную вёску ці мястэчка. Таму што паўсюль жылі незвычайныя людзі, адбываліся вартыя ўвекавечвання ў мастацкім творы падзеі, паўсюль можна знайсці помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. 

Сустрэча прайшла з удзелам супрацоўнікаў мінскай крамы «Акадэмічная кніга», якія прадставілі шырокі асартымент прадукцыі Выдавецкага дому «Звязда».

Навучэнцы змаглі набыць выданні, якія іх зацікавілі, і атрымаць аўтографы гасцей.

Людміла ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.