Вы тут

Паклонны крыж паставілі на Байкаўскіх крыніцах на Сёмуху


Міжрэгіянальны фестываль «Зялёныя святкі» на Святую Троіцу ў дзевяты раз сабраў на Байкаўскіх крыніцах праваслаўных вернікаў і аматараў этнаграфіі Чавускага раёна. Наведвальнікаў з усёй Магілёўшчыны і не толькі прыцягваюць сюды традыцыйныя святочныя абрады, а таксама магчымасць акунуцца ў купель і набраць з сабою гаючай вады пасля асвячэння яе ў крыніцы.


На свяце традыцыйна сплялі траецкі вянок, які пусцілі па рацэ. Убіралі стужкамі бярозавыя галінкі, плялі вянкі ды венікі з дубовага і бярозавага лісця. І, вядома, выконвалі святочныя і абрадавыя песні ды танцы, а яшчэ — варажылі на замужжа.

Госці не толькі спявалі ды танчылі, але і дзівіліся вырабамі мясцовых майстроў з гліны, лазы і дрэва, даведваліся, што могуць лялькі-абярэгі, частаваліся смачныя стравамі і традыцыйнымі напоямі, гасцявалі ў лаўцы траўніцы.

Напрыканцы свята благачынны Чавускай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай правёў службу і асвяціў паклонны крыж ды ваду Байкаўскіх крыніц.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.