Вы тут

7 прычын дэпрэсіі, аб якіх вы нават i не здагадваліся


Большасць людзей час ад часу адчуваюць сябе падаўленымі, але да канца не ўсведамляюць, у чым менавіта хаваецца сапраўдная прычына непрыемных адчуванняў унутры сябе. Дэпрэсія рэдка ўзнікае ў выніку адной прычыны. Чыннікі дэпрэсіі, якiя патрабуюць лячэння, могуць быць рознымі. Але дакладна вядома, знаходзячыся ў пастаянным псіхічным напружанні, зніжаюцца інтэлектуальныя і энергетычныя рэсурсы, падае імунітэт. А чалавеку вельмi важна быць энергетычна напоўненым, каб адчуваць сябе шчаслівым і прадуктыўным ва ўсіх сферах. Прааналiзуйце, куды менавіта ваша энергія зліваецца.


Праца, якая спусташае

Любая праца павінна прыносіць задавальненне, а не знемаганне. У гэтым выпадку мы губляем веру ў сябе і свае здольнасці, не адчуваем сваю запатрабаванасць. Менавіта гэта прамы шлях да прафесійнага выгарання. І як следства — да дэпрэсіі. А на самай справе вы ніколі не даведаецеся, як лепш, пакуль не зробіце выбар. У вас ёсць усяго два варыянты: вы можаце знайсці новую працу або змяніць сваё стаўленне да бягучай. Паверце, як толькі вы вырашыце абраць першы варыянт, то адразу ж заўважыце, што вакол ёсць вялікая колькасць розных магчымасцяў, якіх вы раней не заўважалі.

Па даных СААЗ, дэпрэсіяй па ўсім свеце пакутуюць больш за 300 млн.

Зігмунд Фрэйд: «Дэпрэсія — раздражненне, накіраванае на самога сябе».

Незавершаныя справы

Няскончаныя справы выклікаюць турботы і ствараюць ўнутраную нездаволенасць. Думкі аб тым, што нешта не зроблена, засмечваюць наш мозг і адымаюць сілы. Усё гэта правакуе апатыю і стрэс. У такой сітуацыі няма жадання плённа працаваць над сваімі рэальнымі мэтамі. Таму старайцеся заўсёды даводзіць да канца пачатыя справы.

Важна: навучыцеся дараваць і адпускаць крыўды. Чым больш мы крыўдзімся, тым больш энергіі губляем. Бо крыўды нас спусташаюць, руйнуюць знутры, перашкаджаюць дасягаць мэты і быць шчаслівымі.

Адсутнасць адпачынку і асабістага часу. Асабісты час — такая ж важная рэч, як сняданак ці паўнавартасны сон. Але часам мы проста забываемся пра тое, што ў нас ёсць права на адпачынак. Памятайце, хранічная стомленасць прыводзіць да сур’ёзных наступстваў для здароўя: маральнага знясілення і апатыі.

Важна: дазвольце сабе пабыць эгаістам хаця б 30 хвілін кожны дзень. Займіцеся тым, што вам падабаецца, тым, што вас расслабляе.

Адсутнасць мэты

Калі мы не выкарыстоўваем свой патэнцыял і ні да чаго не імкнемся, то губляем самога сябе і густ да жыцця. Бо рэалізоўваць свае магчымасці ў поўнай меры неабходна кожнаму чалавеку. Акрамя таго, бязмэтнасць і неарганізаванасць негатыўна адбіваюцца на псіхіцы: наш розум дэградуе, калі не атрымлівае задач, якія прымушаюць яго працаваць.

Калі вы хочаце, каб вашыя чаканні і рэальнасць супадалі — стаўце мэты.

Па афіцыйнай статыстыцы жанчыны пакутуюць дэпрэсіяй ў 2 разы часцей, чым мужчыны. Але тут справа, хутчэй за ўсё, у нежаданні мужчын агучваць свае праблемы і звяртацца за дапамогай. Яны традыцыйна спрабуюць зняць дэпрэсіўныя праявы алкагалізацыяй, працагалізмам і камп’ютарнымі гульнямі.

Негатыўнае асяроддзе

Так ці інакш, асяроддзе моцна ўплывае на наша развіццё, фарміруе вас, як асобу. Людзі з таксічным настроем цягнуць нас на дно. Сваёй крытыкай яны падрываюць упэўненасць у сабе, усяляюць свае страхі і асцярогі. Ім цяжка перажыць вашы перамогі і дасягненні, таму яны будуць гасіць ваш энтузіязм усімі сіламі. Зносіны з такімі людзьмі будуць разбураць ваша жыццё і асобу.

Залежнасць у адносінах — хваравітая прыхільнасць да чалавека. У гэтым выпадку партнёр становіцца адзінай крыніцай пазітыўных эмоцый. Чаму там адбываецца? Многія не вераць у тое, што сапраўды вартыя кахання. І такім чынам, прысвячаючы сябе іншаму чалавеку, запаўняюць сваю душэўную пустэчу. Гэтыя стасункi эмацыйна выпальваюць: прыносяць перажыванні і пакуты, адымаюць масу сіл.

Даследчыкі даказалі, што нервовая сістэма чалавека па-рознаму рэагуе на ранішнія і вячэрнія перажыванні. Навукоўцы сцвярджаюць, што пастаянны стрэс менавiта вечарам можа знясіліць значна мацней нервовую сістэму і выклікаць розныя праблемы са здароўем. Калі вы будзеце пастаянна адчуваць стрэс у другой палове дня, то парушыце працэс натуральнага зніжэння ўзроўню картызолу, і гэта выкліча праблемы са сном. Таму, мы з упэўненасцю можам сказаць, што хвалявацца з раніцы больш бяспечна для здароўя, чым у другой палове дня.

Унутраныя канфлікты 

Сярод нас ёсць людзі, якія занадта патрабавальныя і строгія да сябе. Яны недаацэньваюць свае здольнасці і магчымасці. Заўсёды сумняваюцца, пастаянна расчароўваюцца. I з прычыны гэтага прымаюць няслушныя рашэнні. Такія людзі рэдка задаволеныя сабой, яны ўвесь час непакояцца аб меркаванні навакольных. Таму канцэнтруюцца ў большасці сваёй на памылках, а не на дасягненнях. Усё гэта правакуе ўнутранае напружанне. І як вынік — адчуванне бессэнсоўнасці, комплекс непаўнавартаснасці. Таму больш хвалiце сябе, забудзьцеся пра крытыку.

Дэпрэсія — рэакцыя арганізма на доўгую i адмоўную падзею, адсутнасць адпачынку, перагрузка. Выяўляцца дэпрэсія можа па-рознаму, хтосьці становіцца абыякавым і апатычным да ўсяго, а другога пачынаюць разрываць на часткі эмоцыі.

Асноўныя сімптомы дэпрэссii:

• Рэзкія перамены настрою на працягу дня;

• Страта цікавасці да жыцця, абыякавасць і апатыя;

• Страта вагі;

• Прыкметнае парушэнне сну;

• Адсутнасць апетыту;

• Самабічаванне, суіцыдальныя думкі;

• Адчуванне ўласнай непатрэбнасці і бездапаможнасці;

• Млявасць.

Выдатная навіна: дэпрэсія лечыцца! Але, калі яе лячыць. Вельмі многія людзі, якія пакутуюць гэтым засмучэннем сур’ёзна спадзяюцца, што дэпрэсія можа «прайсці сама». Дарэмна. Дэпрэсія можа «прайсці сама» ў вельмі і вельмі рэдкіх выпадках. Напрыклад, калі абставіны ў вашым жыцці рэзка памяняюцца з вельмі непрыемных на вельмі прыемныя. Не сумнявайцеся, чым даўжэй дэпрэсія, тым больш часу патрабуецца на яе наступнае лячэнне!

Перагледзьце стаўленне да сябе! Ваша развіццё, адпачынак, інтарэсы павінны займаць першае месца ў спісе вашых каштоўнасцяў. Гэта дае кантроль над жыццём, прыносіць больш поспеху і задавальнення. Часцей займайцеся тым, што вам па праўдзе прыносіць задавальненне, прыслухоўвайцеся да свайго цела і арганізму ў цэлым і тады ваша стрэсаўстойлівасць прыкметна падвысіцца.

Прафілактыка стрэсу:

• Рэгулярныя шпацыры на свежым паветры;

• Заняткі спортам, такім чынам, каб гэта прыносіла вам задавальненне і не было ў цяжар; 

• Кіньце сябе шкадаваць;

• Будзьце прыязнымі з людзьмі;

• Сон (не менш за 8 гадзін бесперапыннага сну);

• Павялічце стасункі з сябрамі і блізкімі вам людзьмі, у наш няпросты час — гэта важна; 

• Не перагружайце сябе эмацыйна і фізічна; 

• Думайце пазітыўна i ўспрымайце тое, што адбываецца ў вашым жыццi, станоўча. Часцей паўтарайце сабе: «толькі я нясу адказнасць за тое, што здарылася. I толькi я магу ўсё змяніць». Досыць, толькі памяняць свае думкі, бо нішто так не забірае энергію, як яны.

псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.