Вы тут

Ствараецца мабільны гід па Гомельскай вобласці


Новы рэсурс, які будзе запушчаны ў гэтым годзе, дазволіць падарожнікам адкрываць турыстычныя магчымасці горада Гомеля і Гомельскай вобласці, — паведаміў загадчык сектара спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Ігар Назарчук.


Турыст, які скачае мабільны дадатак, зможа самастойна выбраць маршрут, выбудаваць сваё падарожжа з улікам раскладу руху транспарту і нават надвор’я.

У мабільным гідзе можна знайсці карту, дзе пазначаны аб’екты для наведвання, месцы размяшчэння і харчавання. Тут жа суб’екты туріндустрыі змогуць самастойна дадаваць інфармацыю пра свае паслугі, а госці пакідаць водгукі.

Інфармацыю пра сваё падарожжа можна захаваць ў закладках ці падзяліцца ёй з сябрамі, якія захочуць паўтарыць ваш маршрут. 

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.