Вы тут

«Фактар.by» пашырае межы


На старонках «Звязды» ужо з’яўлялася навіна аб правядзенні кастынгаў на шоў «Фактар.by». Апошні шанец трапіць на конкурс будзе 21 жніўня ў канцэртным зале «Мінск». Але арганізатары падрыхтавалі яшчэ адзін сюрпрыз як для гледачоў, так і для канкурсантаў. Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі паведаміла аб прыёме заявак на ўдзел у праекце «Фактар.by 60+».


Фота: Белтэлерадыёкампанія

Першыя дні праслухоўванняў прыцягнулі ўвагу не толькі таленавітай моладзі з усіх куточкаў краіны, але і тых, хто шмат гадоў жыве з песняй у сэрцы. Пасля сустрэчы з вялікай колькасцю яскравых выканаўцаў ганаровага ўзросту, творчая група праекта вырашыла пашырыць музычнае шоў самастойным інклюзіўным дапаўненнем з прыстаўкай «60+», які выйдзе на канале «Беларусь 1» на пачатку 2023 года адразу пасля закнчэння асноўнага конкурсу.

Арганізатары запрашаюць таленавітых і маладых душой удзельнікаў паспрабаваць сваі сілы ў праекце. Як адзначаюць аўтары ідэі, «Фактар.by 60+» — гэта вакальнае шоў, якое дакажа, што ўсе ўзросты пакорныя сцэне, а паспартныя дадзеныя не з’яўляюцца нагодай, каб адмовіцца ад жадання спяваць.

Плануецца, што шоў атрымаецца сапраўды душэўным і сямейным. Але ўмовы ў канкурсантаў «Фактар.by 60+» будуць такімі ж, як і ў удзельнікаў асноўнага конкурса. Дарослыя спевакі будуць выступаць на высокатэхналагічнай сцэне, што размясцілася ў павільёне найбуйнешай кінастудыі краіны. Выканаўцаў чакаюць каментарыі ад зорных настаўнікаў, а гледачы ў сваю чаргу атрымаюць асалоду ад легендарных песень на ўсе часы.

Прыём заявак на удзел у праекце ўжо адкрыты. Цягам паўтары месяцаў Белтэлерадыёкампанія прапаноўвае гледачам дапамагчы сваім бацькам, бабулям і дзядулям запоўніць анкету на сайце Белтэлерадыёкампаніі і стаць часткай вялікай і дружнай музычнай сям’і «Фактар.by».

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.