Вы тут

У школу - з партфелямі ад губернатара Івана Крупко


Вялікую сям’ю Сафейчанкаў з аграгарадка Прысна Веткаўскага раёна, у якой шэсць дзяцей і чацвёра з іх — школьнікі, напярэдадні новага навучальнага года чакаў сюрпрыз ад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко. Кіраўнік рэгіёна асабіста ўручыў дзецям школьныя заплечнікі з канцылярскімі прыладамі і падарункі.


З партфелямі ад губернатара цяпер пойдуць у школу другакласнік Іван, чацвёртакласніца Ірына, пяцікласнік Аляксандр і сямікласніца Анастасія. Малодшыя дзеці — Сцяпан і Дзмітрый, якія ў школу яшчэ не ідуць, таксама не засталіся без падарункаў ад Івана Крупко. Для іх — гульні і футбольны мяч, а для ўсёй сям’і — прысмакі да святочнага стала.

Дарэчы, вялікая і дружная сям’я Сафейчанкаў не адпусціла госця без пачастункаў і чаяпіцця пад хоць і кароткую, але вельмі душэўную размову. 

— Муж займаецца будаўніцтвам. Дом пабудаваў цалкам сваімі рукамі, — расказала шматдзетная маці Наталля Сафейчанка. — На 25 сотках вырошчваем бульбу, гародніну, збожжавыя.

Аб сваіх інтарэсах кіраўніку рэгіёна расказалі і дзеці. Пяцікласнік Саша падзяліўся, што любіць рускую і беларускую літаратуры, удзельнічае ў алімпіядах. 

— У нашым класе сем вучняў, і я дапамагаю хлопчыкам падцягнуць вучобу. Хачу быць настаўнікам рускай мовы і літаратуры, — прызналася старэйшая маміна памочніца, сямікласніца Настасся.

Аб тым, што чакае школу, каб пабачыць сяброў, шчыра падзяліўся самы малодшы са школьнікаў у сям’і Ваня. 

— Няхай у дзённіках будуць толькі выдатныя і добрыя адзнакі. Цікавай вам вучобы, новых адкрыццяў, — пажадаў дзецям Іван Крупко.

На памяць аб сустрэчы сям’я Сафейчанкаў перадалі кіраўніку рэгіёна падарунак — вітражнае пано, якое дзеці зрабілі сваімі рукамі. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.