Вы тут

Каранік: Безгаспадарчай зямля быць не можа


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік правёў асабісты прыём грамадзян у Іўеўскім раёне. Са сваімі праблемамі да кіраўніка рэгіёна звярнулася трое жыхароў Іўя. Адно з пытанняў датычыла карыстання «нічыйным» зямельным участкам.


Уладзімір Каранік патлумачыў, што безгаспадарчай зямлі не бывае. Яна, у тым ліку, выдзяляецца для абслугоўвання камунікацый і дзяржаўных патрэб. Але некаторыя трактуюць гэта вельмі вольна. Маўляў, ёсць незаняты ўчастак — чаму б ім не скарыстацца? Між тым зямля — гэта асноўны рэсурс, які павінен знаходзіцца пад кантролем дзяржавы. Гэта, у сваю чаргу, не выключае права карыстацца зямлёй. Больш за тое, новы зямельны кодэкс пашырыў магчымасці людзям атрымаць зямлю ў карыстанне для будаўніцтва жылля ці вядзення асабістай гаспадаркі.

— Большасць людзей такія новаўвядзенні падтрымалі, пачалі імі актыўна карыстацца, — заўважыў кіраўнік рэгіёна. — Але ўсё роўна знаходзяцца тыя, хто блытае лібералізацыю і ўсёдазволенасць. Тое, што адбылося зараз, — лібералізацыя. Аднак зямельныя адносіны заўсёды былі, ёсць і будуць пад жорсткім кантролем дзяржавы. Дзякуючы кодэксу мы максімальна палегчылі магчымасць атрымаць зямлю людзям, якія маюць права і хочуць працаваць на зямлі.

Таксама падчас прыёму да губернатара звярнуліся з асабістай просьбай, якая датычыла медыцынскай сферы. Як вядома, Уладзімір Каранік — прафесійны медык, да паста губернатара быў міністрам аховы здароўя Беларусі.

— Медыцына мяне ніколі не адпусціць. Людзі звяртаюцца па кансультацыю, і ў дадзеным выпадку прыемна, што камусьці скараціў шлях, каб атрымаць якасную медыцынскую дапамогу, — зазначыў старшыня аблвыканкама.

Што датычыць зваротаў, па словах Уладзіміра Караніка, іх колькасць пастаянна памяншаецца. Як тых, што паступаюць на ўзровень вобласці, так і ў вышэйшыя інстанцыі — і на гарачыя тэлефонныя лініі, і на асабістыя прыёмы. Значную ролю ў гэтым адыгрывае служба «Адно акно» сумесна з работай мясцовых органаў улады, калі яны падыходзяць да сваіх абавязкаў нефармальна.

— Служба «Адно акно» адцягнула на сябе львіную долю зваротаў, — падкрэсліў губернатар. — Добра, калі чалавек можа прыйсці ў адно месца, дзе будуць дадзены ўсе даведкі, атрымана кансультацыя. Тады няма неабходнасці хадзіць па розных кабінетах. Ёсць магчымасць атрымаць поўную карціну сітуацыі на месцы.

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу і на змяншэнне паўторных зваротаў. Гэта, на яго думку, адбываецца не таму, што людзі не бачаць перспектыў звяртацца да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, а таму, што большая частка пытанняў, з якімі людзі раней выходзілі на абласны ўзровень, вырашаюцца раённымі органамі ўлады.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.