Вы тут

Пабачыў свет першы нумар новага часопіса «Логистика.by»


Пабачыў свет першы нумар новага часопіса «Логистика.by», заснавальнікам якога з'яўляецца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс».


Расказвае галоўны рэдактар выдання Ала ЗМІЁВА:

— За болей чым 20-гадовы перыяд працы на рынку лагістычных паслуг прадпрыемства «Белмытсэрвіс» сакамулявала каласальны вопыт, упэўнена заняло лідарскія пазіцыі не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі ЕАЭС. «Белмытсэрвіс» дынамічна развіваецца, прадстаўляе шырокі спектр лагістычных паслуг. Кампанія ідзе следам за новымі трэндамі ў лагістыцы, а таксама ў многім і сама іх вызначае. Укараняюцца новыя тэхналогіі, новыя формы і метады працы з кліентамі. Велізарны вопыт, лідарскія пазіцыі і несупыннае імкненне да ўдасканальвання рынку лагістычных паслуг і сталі вызначальнымі аргументамі для прыняцця рашэння аб заснаванні новага спецыялізаванага выдання. Спадзяёмся, што наш часопіс будзе карысны і працаўнікам галіны, і нашым кліентам. На старонках выдання чытач знойдзе артыкулы, прысвечаныя пытанням заканадаўства, лічбавізацыі ў нашай галіне, афармлення тых ці іншых грузаў. Да супрацоўніцтва ў якасці аўтараў мы прыцягнулі прадстаўнікоў найбуйнейшых лагістычных кампаній. Будзем звяртацца да экспертных ацэнак і прагнозаў па тых ці іншых кірунках.

У першым нумары (мяркуецца, што часопіс будзе выходзіць адзін раз на два месяцы) чытач знойдзе грунтоўныя публікацыі, раскладзеныя па наступных раздзелах: «Міжнароднае супрацоўніцтва», «Кампаніі», «Лагістычны сэрвіс», «Інфармацыйныя тэхналогіі», «Аналітычны агляд», «Экспертнае меркаванне», «Турызм у Беларусі» і іншых.

Адкрывае першы нумар артыкул «Новы ўзровень адносін», які прысвечаны 30-годдзю беларуска-кітайскіх адносін. Чытач знойдзе адказ на пытанне пра тое, што значаць сувязі Беларусі і Кітая як «адносіны ў любое надвор'е і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства». З вялікім інтэрв'ю ў часопісе выступае і кіраўнік адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Аляксандр Ярашэнка — «Мы будуем горад інавацый».

Варта заўважыць, што вытворча-практычны часопіс «Логистика.by» вылучаецца добрымі дызайнерскімі рашэннямі, выдатным паліграфічным выкананнем. Пажадаем новаму перыядычнаму выданню шырокіх шляхоў на карысць умацавання эканамічных зносін Рэспублікі Беларусь з многімі краінамі свету!

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.