Вы тут

Прызнаны лідар


Падвядзенне ў апошні месяц года вынікаў конкурсу «Народная Марка» — у Беларусі добрая пераднавагодняя традыцыя (сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 1 снежня). І яшчэ адной традыцыяй за мінулыя гады паспела стаць перамога ў конкурсе РУП «Белтэлекам», флагмана ў сферы інтэрнэт-паслуг і інтэрактыўнага тэлебачання.


Штогадовая прэмія «Народная Марка», якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны, не прадугледжвае прафесійнага журы — усё вырашаецца шляхам адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі. Менавіта таму, каменціруючы перамогу свайго прадпрыемства, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня гаварыў у першую чаргу пра давер спажыўцоў:

— Гэта высокая ацэнка і адначасова высокая адказнасць. Давер абанентаў, бадай, галоўны паказчык поспеху і стымул для нашай каманды. Прыемна ўсведамляць, што брэндам «ЯСНА» і ZALA давяраюць мільёны карыстальнікаў. Мы працягнем працаваць для таго, каб самыя сучасныя тэхналогіі і паслугі ўжо пад нашымі новымі брэндамі сталі такімі ж паспяховымі.

Прэмію «Народная Марка» высокатэхналагічныя прадукты РУП «Белтэлекам» атрымліваюць ужо трэці раз. Але гэты год увойдзе ў гісторыю прадпрыемства як новая вяршыня. Па выніках адкрытага галасавання, якое праводзілася ва ўсіх рэгіёнах краіны, кампанія лідзіруе ў такіх высокаканкурэнтных намінацыях, як «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдара» (гандлёвая марка «ЯСНА»), «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне» (гандлёвая марка ZALA). Акрамя таго, упершыню нацыянальнаму аператару сувязі была прысуджана і спецыяльная намінацыя «Народнае прызнанне».

— Мы сталі пераможцамі ў чатырох намінацыях — гэта, пэўна, рэкорд у гісторыі нашага прадпрыемства, — падкрэсліў генеральны дырэктар. — Гэта прызнанне спажыўцамі якасці і зручнасці нашых паслуг. Сёння мы выходзім на рынак з новымі брэндамі і гандлёвымі маркамі. Упэўнены, што хутка і яны атрымаюць прызнанне абанентаў і, будзем спадзявацца, стануць пераможцамі наступнага конкурсу «Народная Марка».

РУП «Белтэлекам» беларускім інтэрнэт-карыстальнікам і тэлегледачам прадстаўляць не трэба — яго імя на слыху па ўсёй краіне.

— Сёлета кампанія зрабіла сур'ёзны крок у сваім развіцці і прыцягнула яшчэ больш кліентаў. Больш за 2,8 мільёна хатніх гаспадарак па ўсёй краіне карыстаецца нашымі паслугамі, — падкрэсліў кіраўнік. — Гэта высокая ўзнагарода для нас, знак якасці і прафесіяналізму.

Брэнд «ЯСНА», які заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдара», — несумненны лідар у сегменце комплексных рашэнняў для насельніцтва. З 13 варыянтаў розных пакетаў кожны абанент можа выбраць неабходны яму набор паслуг. Інтэрнэт, тэлефонная сувязь і тэлебачанне могуць быць дапоўнены паслугамі «Разумны дом», «Відэакантроль», гульнявымі і фільмавымі рэсурсамі. Зручнасць заключаецца яшчэ і ў тым, што ўсе паслугі аб'яднаны ў адзін дагавор і аплачваюцца агульным плацяжом.

Брэнд ZALA (ён перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне») аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне ад кампаніі «Белтэлекам». Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі: ставіць на паўзу, праглядаць перадачы, якія выйшлі ў эфір раней, знаёміцца з праграмай і многае іншае. А са SMART ZALA любімыя праграмы даступныя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт. Лічбавая якасць, шырокі выбар каналаў, тэматычныя пакеты розных жанраў вызначылі поспех гэтага высокатэхналагічнага прадукту.

Але спыняцца на дасягнутым «Белтэлекам» не збіраецца.

— Мы актыўна працуем над пашырэннем спектра паслуг, і яшчэ сёлета выведзем на рынак для спажыўца як мінімум адну-дзве гандлёвыя маркі, — адзначыў Юрый Петручэня.

Атрымаўшы ліцэнзію мабільнага аператара, кампанія да канца бягучага года пачне аказваць паслугі мабільнай сувязі па фіксаваным доступе на базе тэхналогіі LTE (гэта міжнародны стандарт бесправадной высакаскораснай перадачы даных для мабільных тэлефонаў і іншых тэрміналаў).

— А ў 2023 годзе мы плануем ужо ў поўным аб'ёме прапанаваць насельніцтву паслугі мабільнай сувязі. Рыхтуем таксама новую кампетэнцыю — сюрпрыз для нашых кліентаў. Думаю, спажыўцы з задавальненнем даведаюцца, што «Белтэлекам» — гэта не толькі сувязь і тэлебачанне.

РУП «Белтэлекам» пастаянна ўдасканальвае сваю работу, дае старт новым тэхналагічным праектам, самую пільную ўвагу аддае надзейнасці паслуг. І напярэдадні Новага года «Народная Марка» стала для кампаніі своеасаблівым вынікам работы, прэстыжнай узнагародай за прафесіяналізм і якасць.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

УНП 101007741

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.