Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Савіцкага (1924 — 2015) добра ведае айчынны чытач. Творы яго неаднаразова выходзілі і ў перакладзе на рускую мову. Пісьменнік — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан, франтавік, які адзначаны баявымі ўзнагародамі. Удзельнічаў у вызваленні ад нямецкіх фашыстаў Літвы, Польшчы, у баях за Берлін. Быў тройчы паранены. Дзяцінства, юныя гады жыцця, маладосць Алеся Ануфрыевіча прайшлі на Віцебшчыне, у Полацкім краі.
Удзячныя землякі заснавалі Літаратурную прэмію імя Алеся Савіцкага. Арганізатар гэтага ўнікальнага творчага праекта, які закліканы паўплываць на нараджэнне таленавітых твораў, — Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Нагадаем, што ганаровы грамадзянін Полацка, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі «Прохараўскае поле» (Расійская Федэрацыя) Алесь Савіцкі — аўтар кніг «Пасля паводкі», «Самы высокі паверх», «След пракладае першы», «Жанчына», «Палын — зелле горкае», «Верасы», «Обаль», «Верай і праўдай» і многіх іншых. У 1982 годзе пабачылі свет выбраныя творы Алеся Савіцкага ў двух тамах. Пісьменнік узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Славы III — й ступені, Айчыннай вайны I — й ступені, Францыска Скарыны, медалямі.
Заснаванне бібліятэкарамі Полаччыны літаратурнай прэміі — добры прыклад шчырай увагі да беларускай мастацкай літаратуры.
Раман СЭРВАЧ
Прэв’ю: pexels.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».