Вы тут

Чым здзівіць наведвальнікаў абласны фестываль «Дажынкі − 2023»


У субботу, 23 верасня Гродзеншчына будзе ўшаноўваць перадавікоў аграпрамысловага комплекса рэгіёна на традыцыйным восеньскім фестывалі. Для ўдзельнікаў і гасцей падрыхтавана культурная праграма з акцэнтам на знакаміты Ганенскі кірмаш.


Мы разам з загадчыкам сектара культуры Зэльвенскага райвыканкама Галінай Раманчук праходзім па цэнтральных вуліцах, дзе літаральна днямі адбудзецца важнае абласное свята «Дажынкі −2023». Культурная праграма абяцае быць насычанай разнастайнай. Галіна Мікалаеўна абводзіць рукой тэрыторыю, дзе будуць размешчаны падворкі. Гэта свайго роду візітоўкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны, на якіх будуць прадстаўлены іх асаблівасці і патэнцыял. Менавіта аглядам падворкаў гасцямі і дэлегацыямі і пачнецца свята Дажынкі, хаця афіцыйнае адкрыццё адбудзецца пазней, пасля шэсця лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплекса і ўсіх раёнаў. А ўзнагароджанне перадавікоў стане кульмінацыяй свята. 

Непадалёку, на стадыёне, усталявана маладзёжная пляцоўка, у паркавай зоне пройдуць спаборніцтвы лесарубаў. Гэта будзе не толькі конкурс, але і шоу-праграма з дэманстрацыяй розных сучасных прыладаў і тэхнікі лясной гаспадаркі. Таксама ў парку размесціцца дзіцячая пляцоўка з атракцыёнамі. Тут адбудзецца выступленне дзіцячага анімацыйнага тэатра. А яшчэ тут можна будзе пазнаёміцца з аграсядзібамі рэгіёна і, магчыма, выбраць адпачынак на свой густ. Гаспадары ўсё падрабязна раскажуць, запэўніла Галіна Раманчук. 

Не абыдзецца свята і без коннікаў. Бо як жа інакш. Зэльва здаўна славілася сваімі коннымі кірмашамі, а зараз тут штогод праводзіцца брэндавае свята «Ганенскі кірмаш». Сёлета ў рамках абласных Дажынак адбудуцца паказальныя выступленні коннага клуба. Дарэчы, аб тым, што Зэльва — сталіца коннікаў, сведчаць шматлікія выявы коней і нават статуя ў цэнтры гарадской плошчы. 

— Канцэпцыя свята завязана на тым, што наш «Ганенскі кірмаш» прымае свята Дажынкі, — паясніла субяседніца.

Будзе тут і новы штрых. Гэта выстаўка рамеснікаў і майстроў Ніжагародскай вобласці Расіі. Яны прадставяць свае ўнікальныя вырабы, якімі славіцца расійскі рэгіён, у тым ліку, казакоўскую філігрань — рэчы з дроту вельмі тонкай работы. Сувеніры, упрыгожванні атрымліваюцца даволі дзівосных узораў. Яны робяцца ўручную майстрамі на прадпрыемстве мастацкіх вырабаў. Для 10 майстроў падрыхтавана шэсць пляцовак, якія размешчаны каля Дома культуры, дзе, дарэчы, у гэты дзень пройдзе ІІ з’езд малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародской абласцей. Тут яшчэ адбудзецца і выстаўка рэтра аўтамабіляў расійскага рэгіёна, а таксама выступяць ніжагародскія артысты, іх прыязджае каля 20 чалавек. Упершыню будзе прадстаўлены рэтра-марафон прадстаўнікоў з кожнага райёна Гродзеншчыны. 

Наведвальнікі змогуць убачыць усе беларускія народныя промыслы, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны — саломка, ткацтва, кулінарныя вырабы і іншае. Іх усяго дзевяць. Будзе нямала конкурсаў — на лепшы святочны сноп, на лепшы каравай...

Хутчэй за ўсё кірмаш расцягнецца на некалькі вуліц, займе плошчу і паркавую зону. На цэнтральнай сцэне выступяць беларускія калектывы і артысты, маладыя выканаўцы, тэатр песні «Рада».

— Гэта вельмі адказнае для нас мерапрыемства, трэба прадставіць усё самае цікавае, таму падрыхтоўка да яго пачалася некалькі месяцаў таму, удакладнялася праграма, вяліся перамовы з удзельнікамі, — заўважыла Галіна Раманчук.

На яе думку, лакацыі размешчаны вельмі зручна, усе яны бачны, калі рухацца да цэнтра гарадскога пасёлка, ніводная пляцоўка не застанецца па-за ўвагай. Кожны падворак будзе сустракаць гасцей сваімі прысмакамі, наогул у пачастунках недахопу не павінна быць, сюды прыедуць самыя буйныя тарговыя аб’екты са сваёй прадукцыяй. Пачнецца свята з 10 гадзін раніцы і працягнецца да апоўночы.

Маргарыта УШКЕВІЧ
 
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.