Вы тут

У Акадэміі МУС з’явіўся яшчэ адзін спартыўны аб’ект


На факультэце міліцыі грамадскай бяспекі ведамаснай установы вышэйшай адукацыі ўрачыста адкрылі трэнажорную залу. Абсталяваць яе па самых высокіх стандартах дапамаглі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў.


Як нагадаў начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў, летась трэнажорная зала з’явілася на факультэце крымінальнай міліцыі, перад гэтым аналагічны аб’ект запрацаваў у акадэмічным корпусе па вуліцы Баграціёна, 85. «Сімвалічна, што ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею службы ўчастковых інспектараў міліцыі мы зноў пераразаем чырвоную стужку новага спартыўнага аб’екта, — адзначыў кіраўнік міліцэйскай ВНУ. — З першых дзён навучання мы выхоўваем у курсантах імкненне да здаровага ладу жыцця і падтрымання выдатнай фізічнай формы. У гэтым пытанні нам вельмі прыемна адчуваць падтрымку міліцэйскага ведамства, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання „Прэзідэнцкі спартыўны клуб“ і неабыякавых да спорту людзей».

Сучасны спартыўны аб’ект, які з нецярплівасцю чакалі курсанты, афіцэры і выкладчыкі, ужо прыняў першых наведвальнікаў. Сярод іх — і сталічныя школьнікі, якія з’яўляюцца выхаванцамі трох патрыятычных клубаў акадэміі.

Акрамя таго, на факультэце міліцыі грамадскай бяспекі пачаў працаваць кабінет псіхалагічнай разгрузкі для правядзення кансультатыўных, прафілактычных і аднаўленчых мерапрыемстваў. Кабінет складаецца з некалькіх памяшканняў, падзеленых па функцыянальным прызначэнні: для дыягностыкі, карэкцыі і рэлаксацыі. У афармленні выкарыстаны спецыяльныя інтэр’ерныя і колерагукавыя рашэнні, інтэрактыўныя святлотэхнічныя прыборы, дамашні кінатэатр з бібліятэкай спецыяльных аўдыя-, відэапраграм.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.