Вы тут

Спякота адпусціць


У бягучыя суткі тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, дажджоў будзе няшмат, але за фронтам пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы. І пахаладае, перадае Белгідрамет.


Чакаецца рэзкае пахаладанне, уначы аж да адмоўных тэмператур. Так, заўтра днём месцамі па паўночна-ўсходняй частцы краіны, а ўначы па поўначы нашай тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, у асобных раёнах на тарфяніках Брэсцкай вобласці магчымы слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 20—22 цяпла.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў. Уначы — ад 2 да 8 градусаў цяпла, у асобных раёнах на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. А ўдзень будзе да 17—24 цяпла. Пераважна без ападкаў і ў пятніцу, толькі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла,  удзень — ад плюс 19 па паўночным усходзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. І далей зноў гарачыня. Чэрвень.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.