Вы тут

У Вiцебску прайшлi дзясяткi цiкавых мерапрыемстваў


У Вiцебску прайшлi дзясяткi цiкавых мерапрыемстваў у межах святкавання Дня горада. Сталiцы мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар» споўнiлася 1044 гады. Падчас «iмянiн», якiя расцягнулiся на некалькi дзён, «фiшак» было нямала.


У мiнулую суботу, напрыклад, прэзентавалi дзве скульптуры. Адну з iх — «Вiцебскi волат» усталявалi ў скверы Маякоўскага, памiж сiмвалам горада, ратушай i дырэкцыяй фестывалю. Правобраз волата — Фёдар Махноў — нарадзiўся ў чэрвенi 1878 года на хутары каля вёскi Касцюкi (на тэрыторыi Вiцебскага раёна), памёр у 1912-м. Ёсць дакументальныя крынiцы, якiя сведчаць, што ён быў вышынёй 2 метры 85 сантыметраў i важыў 180 кiлаграмаў. Iнфармацыя пра рост ёсць i на каменi непадалёк ад скульптуры. Дарэчы, яна вышэйшая i складае 310 сантыметраў, бо волат з цылiндрам на галаве...

Яшчэ адной навiнкай у гарадскiм асяроддзi стала скульптура, якая сiмвалiзуе адну з трох рэк Вiцебска — Лучосу. Паколькi ўвекавечылi яе ў вобразе нiмфы, якая ўзвышаецца на каменi над хвалямi, жартаўнiкi ўжо прыдумалi назву твору — «Вiцебская русалка». Яе можна ўбачыць каля гатэля «Лучоса».

Кiраўнiцтва гарвыканкама, прадстаўнiкi дэлегацый гарадоў-пабрацiмаў прысутнiчалi на цырымонiях адкрыцця скульптур, iншых мерапрыемствах. Прысутныя ацанiлi крэатыўны творчы падыход арганiзатараў прэзентацый.

У рамках трэцяга мiжнароднага конкурсу — фестывалю фатаграфii «ФотаКрок» адкрылi музей фатаграфii iмя Сiгiзмунда Юркоўскага, якi 135 гадоў таму сканструяваў затвор. Ён працаваў у Вiцебску, пры гэтым быў адным з самых вядомых фотамайстроў свайго часу. Фестываль з удзелам фатографаў з розных краiн правялi пры падтрымцы дэпутатаў беларускага парламента. Падрабязнасцi ў наступных нумарах «Звязды».

На святкаваннi Дня горада-iмянiннiка многае нагадвала «Славянскi базар». У прыватнасцi, стваралi добры настрой i ўдзельнiкi фестывальнага праекта вулiчнага мастацтва «На сямi вятрах». Нездарма Дзень горада ў Вiцебску называюць «генеральнай рэпетыцыяй» самага маштабнага на постсавецкай прасторы фестывалю.

З ранiцы да позняга вечара пад адкрытым небам працавалi кiрмашы, гандлёвыя рады, арганiзоўвалi вулiчныя канцэрты i забаўляльныя праграмы.

Адбылiся пленэр юных мастакоў, выстаўка рэтра-аўто, вулiчны паказ фiльмаў, знятых у савецкi час, свята паэтаў i пiсьменнiкаў, конкурс паветраных змеяў, XXV Мiжнародны турнiр па iнтэлектуальных гульнях «Кубак княгiнi Вольгi» i многае iншае.

Усюды было шмат гледачоў. Напрыклад, на пляцоўцы, аддадзенай аматарам гiстарычнай рэканструкцыi, а таксама ў Летнiм амфiтэатры, дзе тысячы гараджан i гасцей горада ўбачылi традыцыйны святочны канцэрт.

Святочны феерверк, светлавое шоу ў суботу сталi цудоўным падарункам гораду i тым, хто яго любiць.

А ў нядзелю на плошчы Перамогi адбыўся «Дзень моладзi». У насычанай праграме, у лiку iншага, былi спартыўная зарадка «Запальвай, моладзь», конкурсны велапрабег, танцавальны марафон «Агонь танца» i «Бiтва дыджэяў».

Для сямейнага адпачынку арганiзавалi розныя мерапрыемствы ў парку iмя Савецкай Армii, заапарку, культурна-гiстарычным комплексе «Залатое кальцо горада Вiцебска «Дзвiна».

У святочныя днi можна было пракацiцца на экскурсiйным трамваi, i па хвалях Заходняй Дзвiны — падчас цеплаходнага ваяжу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Генеральная рэпетыцыя свята

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.