Вы тут

Беларусь і Азербайджан умацоўваюць супрацоўніцтва


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык і міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Мухтар Бабаеў падпісалі Праграму на 2018—2019 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж міністэрствамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ад 2010 года.


Падчас падпісання Праграмы супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.  Фота прэс-службы Мінпрыроды.

Падчас трохдзённага візіту міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана таксама наведаў структурныя падраздзяленні Мінпрыроды, смеццеперапрацоўчы сартавальны завод у раёне палігона «Трасцянецкі», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», лясгасы.

— У Беларусі ёсць шмат цікавых напрацовак па пытаннях аховы прыроды, чаму можна павучыцца і прымяніць у Азербайджане. Ёсць, зразумела, і тое, чым мы самі можам падзяліцца, — расказаў Мухтар Бабаеў. — Так, напрыклад, у нашай краіне ёсць перадавыя прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай цвёрдых адходаў. Мы хацелі б падзяліцца сваім вопытам у гэтым кірунку і паглядзець, як гэта пытанне вырашаецца ў Беларусі.

Па словах міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана, падпісаная праграма — гэта «дарожная карта» таго, чым міністэрствы будуць займацца ў 2018—2019 гадах. Сярод кірункаў — абмен інфармацыяй і спецыялістамі, работа ў сферы захавання біяразнастайнасці, рэалізацыя сумесных праектаў.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык падкрэсліў таксама мэтазгоднасць развіцця супрацоўніцтва паміж прыродаахоўнымі ведамствамі ў галіне геалогіі, разведкі і засваення мінеральных рэсурсаў.

— Для нас важна сёння развіццё мінеральна-сыравіннай базы краіны, а Азербайджан — гэта нафтаздабыўная краіна, там вельмі развіта геалогія, — адзначыў Андрэй Худык. — Таму мы плануем шчыльна супрацоўнічаць у гэтых кірунках. Так, плануецца сустрэча беларускіх і азербайджанскіх арганізацый, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі развіцця мінеральна-сыравіннай базы, для вывучэння вопыту абедзвюх краін.

Беларускі бок таксама зацікавіла гідраметэаралагічная дзейнасць у Азербайджане, якая ў гэтай краіне арганізавана на дастаткова высокім узроўні.

— У Беларусі гэта работа таксама вядзецца сур'ёзна, ідзе мадэрнізацыя, укараняюцца новыя тэхналогіі, але нам цікавы і вопыт іншых краін, — падкрэсліў Андрэй Худык. — У сваю чаргу азербайджанскі бок выказаў жаданне разгледзець пытанне аб набыцці зубра еўрапейскага для развіцця папуляцыі гэтай жывёлы ў сябе.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Нашы зубры паедуць на бераг Каспія?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.