Вы тут

Феерверк кветак і яблычны фэст адбудуцца 17 жніўня ў Карэліцкім раёне


Суботні дзень мае быць насычаным колерамі кветак ды яблычным водарам. На Карэліччыне праспяваюць гімн яблыку, пакаштуюць прысмакі з гэтай садавінай і нават зробяць з яе сувеніры. А кветкамі тут упрыгожаць ровары ды іншыя рэчы, сплятуць вянкі і станцуюць кветкавы танец.


Аграгарадок Аюцавічы стане кветкавай сталіцай раёна. У 15 гадзін свята пачнецца каляровым шэсцем «Феерверк кветак». Далей гасцей чакаюць конкурсы на найпрыгажэйшы вянок, на самы маляўніча аздоблены кветкамі ровар, найлепшую фігуру з кветак і іншыя.

Дзецям пакажуць гульнявую праграму «Кветачка сяміколерная» і дазволяць ад душы памаляваць на асфальце. А дарослыя змогуць паўдзельнічаць у танцавальным флэш-мобе, набыць кветкавыя сувеніры і паслухаць святочны канцэрт.

А 17-й гадзіне раённыя забавы перанясуцца ў вёску Кожава Жухавіцкага сельсавета, дзе пройдзе «Яблычны фэст». Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Жухавічы» — адзіная ў раёне гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні яблык і мае 40 фруктовых гектараў.

Гасцей чакае тэатралізаваная праграма «Гімн яблыку», пляцоўка, дзе можна пабачыць «100 яблычных забаў», і яблычныя прысмакі. На свяце вызначаць найлепшага кулінара, які прыгатуе самую смачную і прыгожую шарлотку, і адшукаюць найлепшы яблыневы сад. Госці згуляюць у яблычныя шашкі, змайструюць на памяць сувенір з яблык і, вядома, пакаштуюць самыя розныя сарты жоўтых, чырвоных і зялёных фруктаў.

Падчас яблычнага фэсту ў вёсцы ўганаруюць пары залатых і сярэбраных юбіляраў, а таксама наймаладзейшага і найстарэйшага жыхара Кожава.

Бліжэй да вечара, пасля 20.00, свята перамесціцца на бераг мясцовага возера.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Жоўтыя, чырвоныя, зялёныя...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.