Рэальнасць замерла. Канец працоўнага дня дорыць масу заспакаенняў, нават не даводзіцца думаць, што такое ж неба было яшчэ да тваіх уздыхаў і будзе пасля ўсіх перажыванняў. Ты закінуты, як будынак, у самую спакойную сутнасць жыцця. Тут трэба ўцякаць спакойна і плаўна, быццам водная роўнядзь. Няма да чаго прыслухоўвацца. Хіба што гэтае непаслухмянае лісце захоча вярнуць усё тваё праблемнае: там нешта, ідзі і змагайся за гэта. Пераступіць мяжу берагоў або выскачыць на шашу і спакойна дайсці да запатрабаванасці? Што на тым беразе? Што наогул адбываецца з жыццём? Пытанні без канца — калі ўмееш думаць. А дзе фініш гэтай безумоўнай настальгіі? Бегчы б і бегчы. Па траве, па вячэрняй і такой неранішняй расе, па цішы гэтага краю. А там... Што там? Ніколі не даведацца, бо ніколі і нікога там не будзе без дапамогі фантазіі. Слаўся, выдуманае жыццё!
Алесь ДВАРАКОЎ
Фота Алеся Дваракова
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.