Вы тут

​Дваццаць званкоў прыняла падчас прамой лініі старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў


Дваццаць званкоў прыняла падчас прамой лініі старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. Большая частка з тых, хто дазваніўся, — жыхары Гомеля. Але ж выйшлі на сувязь і грамадзяне з Калінкавіч, Жлобінскага і Гомельскага раёнаў. Тэматыка зваротаў была вядомая: праблемы ЖКГ, сацыяльнае абслугоўванне, асабістыя просьбы.


Дзяўчына, інвалід другой групы папрасіла дапамагчы ёй у рэабілітацыі. Кацярына Анатолеўна паабяцала, што ў найбліжэйшы час гэта стане магчыма. Маці дзяўчыны — інваліда трэцяй групы патэлефанавала, каб расказаць пра цяжкасці з працаўладкаваннем дачкі-кветкавода. Варыянты работы падбяруць службы занятасці.

Яшчэ адна гісторыя, якая пакуль застаецца на кантролі: жанчына, інвалід першай групы, паведаміла, што шукае сацыяльнага работніка, які б згадзіўся даглядаць яе і мужа — ён да апошняга часу быў аформлены як сацыяльны работнік, але захварэў сам. Цяпер абодвум сужэнцам патрэбна дапамога.

Вельмі многа гэтым разам было зваротаў ад жыхароў Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра. У асноўным яны датычыліся праблем у сферы ЖКГ. Напрыклад, людзі аднаго з дамоў па вуліцы Агарэнкі прасілі прывесці ў парадак пад'езд, у якім памянялі ліфт. Справа ў тым, што напярэдадні гэтай падзеі жыхары за свой кошт правялі касметычны рамонт пад'езда, які быў сапсаваны пры замене ліфта.

Таксама на прамую лінію старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зенкевіч звярталіся з праблемамі спілавання аварыйных дрэў, просьбамі пачысціць калодзеж, разабрацца ў судовых рашэннях і іншымі пытаннямі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота ў мініяцюры: borvedomosti.ru

Загаловак у газеце: Дапамога сацыяльна ўразлівым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.