Вы тут

У Мінску прайшоў гарадскі турнір па пляжным валейболе сярод падлеткаў, з якімі міліцыянеры праводзяць індывідуальную прафілактычную работу


У Мінску на спартыўнай пляцоўцы на Цнянскім вадасховішчы прайшоў гарадскі турнір па пляжным валейболе. Яго ўдзельнікі — хлопчыкі і дзяўчынкі, з якімі міліцыянеры праводзяць індывідуальную прафілактычную работу. Рэгламент турніра ўключаў дзевяць камандаў — па адной з кожнага раёна сталіцы. У іх склад уваходзілі не толькі падлеткі, але і інспектары па справах непаўналетніх. У якасці рэферы выступалі суддзі з фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра Савецкага раёна. Турнір праводзіўся ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ.


Спаборніцтвы адбываліся па алімпійскай сістэме — гэта значыць, каманда, якая прайграла, тут жа выбывала. На жаль, гульню сапсаваў моцны дождж, які раптоўна наляцеў. Але арганізатары тут жа дамовіліся наконт таго, што турнір будзе завершаны ў спартыўнай зале адной са школ, размешчаных побач.

— Гэтыя мерапрыемствы прымеркаваны да агульнарэспубліканскай міжведамаснай праграмы «Клопат», — расказаў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Абрамовіч. — Яна мае мэтай заняць падлеткаў улетку карыснымі справамі і не дапусціць таго, каб яны парушалі закон і рызыкавалі сваім жыццём і здароўем. Каманды сфарміраваны так, што ў кожную абавязкова ўваходзяць не толькі дзеці, але і адзін інспектар па справах непаўналетніх. Такім чынам яны збліжаюцца ў нефармальнай абстаноўцы, каб падлетак убачыў у міліцыянеры чалавека, які можа прыйсці на дапамогу.

Раённыя каманды спаборнічаюць адна з адной у розных відах спорту. Гэта не толькі пляжны валейбол, але і футбол, і настольны тэніс, і лазертаг, і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Тройку прызёраў турніру па пляжным валейболе ўзначаліў Савецкі раён. Прадстаўнікі Фрунзенскага і Цэнтральнага занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Усе яны атрымалі граматы, медалі і сувеніры.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Спорт яднае

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.