Вы тут

Таварыства Чырвонага Крыжа рыхтуе валанцёраў да вакцынацыі ад COVID-19 у прышчэпачных пунктах


Заявіла генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

У шэрагу краін ёсць вопыт правядзення масавай імунізацыі насельніцтва ў прышчэпачных пунктах (на стадыёнах, у гандлёвых цэнтрах і інш.). Па словах Вольгі Мычко, магчыма, такая кампанія будзе праводзіцца і ў Беларусі.

— Мы да гэтай сітуацыі рыхтуемся. Праходзіць праца па адборы валанцёраў, па дадатковым навучанні аказання першай дапамогі, ацэнцы стану пасля атрымання прышчэпкі. Па сутнасці гэта яшчэ адзін вялікі кавалак працы, — сказала яна.

Таксама абмяркоўваецца распрацоўка буклетаў, відэаролікаў, віктарын і іншых інтэрактыўных метадаў інфармавання.

Разам з тым Вольга Мычко заўважыла, што БТЧК у першую чаргу клапоціцца аб пажылых людзях, людзях з інваліднасцю, большасць з якіх не ўмее карыстацца тэлефонамі, не ўваходзіць у інтэрнэт.

— Мы выдатна разумеем, што COVID-19 — гэта не спрынт, гэта сапраўды марафон. І мы ведаем, што ні за год, ні за два гэтая сітуацыя не вырашыцца. Таму вялікія надзеі менавіта на вакцынацыю і стварэнне сур’ёзнай імуннай праслойкі сярод насельніцтва, каб мы былі абаронены ад гэтай інфекцыі, - рэзюмавала генеральны сакратар БТЧК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.