Вы тут

Лукашэнка прапануе Расіі перайсці ў гандлі газам і нафтай на расійскі рубель, але там адмаўляюцца


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Расіі перайсці ў гандлі газам і нафтай на расійскі рубель, але там адмаўляюцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры эканамічнай інтэграцыі павінна захоўвацца канкурэнцыя, але і павінны быць роўныя ўмовы. «Можа, калі-небудзь нашы спецыялісты і вашыя пагодзяцца і мы прыйдзем да адзінай валюты. Але пакуль мы не можам перайсці на гандаль паміж намі, а гэта вялізныя аб’ёмы, гэта пад $50 млрд, мы не можам перайсці на нацыянальныя валюты. Я прапаную: слухайце, давайце пяройдзем на расійскі рубель у гандлі прыродным газам, нафтай і гэтак далей», — сказаў Прэзідэнт.

«І што?» — пацікавіўся Дзмітрый Кісялёў.

«Не (адказ расійскага боку. — Заўвага. БелТА)», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне, чаму так, ён адказаў: «Ну, спытаеце ў Мішусціна (прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. — Заўв. БелТА), у вашых спецыялістаў, чаму яны. А трэба праз гэта прайсці».

У інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што пасля прыняцця 28 саюзных праграм цяпер неабходна зрабіць заканадаўчыя змяненні, распрацаваць адпаведныя нарматыўныя прававыя акты, каб рэалізаваць гэтыя праграмы. «І мы пачалі ўжо шмат рабіць. Гэта нам дасць адзіную эканамічную прастору, што ў Расіі, што ў Беларусі. Не будзе розніцы ў цэнах. Дапусцім, газ: у нас $128 за тысячу кубоў. У Расіі — да $80. Розніца вялікая. Нам няважна, колькі гэта будзе каштаваць — 300, 400 або 50. Галоўнае, каб для нашых суб’ектаў былі роўныя ўмовы, вось у чым пытанне, — падкрэсліў беларускі лідар. — І да гэтага каб прыйсці, нам трэба вырашыць яшчэ шэраг нейкіх пытанняў: мытня, падаткі і гэтак далей, каб і ў вас людзі бачылі, што ў нас аднолькавае коштаўтварэнне на прыродны газ, нафту і іншае, і яны разумелі, што Беларусь — гэта не чужая краіна, і яна для Расіі робіць гэта, гэта і гэта. І празрыстасць».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.