Вы тут

Жальбіны па Янку Купалу: 80 гадоў назад паэт загінуў у Маскве


28 чэрвеня на Вайсковых могілках адбыліся Жальбіны з нагоды 80-й гадавіны са дня трагічнай смерці Янкі Купалы. 


Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, працаўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы і проста прыхільнікі творчасці паэта ўсклалі да помніка белыя ружы — любімыя кветкі паэта.

— Кожны год мы прыходзім сюды з жальбой, — пачала Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. — Мы прыходзім да таго месца, дзе Купала знайшоў апошні прыпынак, але гэта ўсё умоўна, таму што Купала жыве ў сэрцы кожнага з нас, жыве ў Беларусі і ў сваёй любай Вязынцы.

Падчас свайго выступлення Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзгадаў, як Кандрат Крапіва расказваў пра апошнія гадзіны жыцця Янкі Купалы. Ён падкрэсліў, што галоўная задача — даносіць да новых і новых пакаленняў святло творчасці і паэзіі.

Таксама прысутныя даведаліся ад Віктара Шніпа, галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура», што ў сёмым нумары часопіса «Полымя» друкуецца кніга Канстанцыі Буйло «Міламу другу». Гэта зборнік вершаў, прысвечаных Янку Купалу. Большасць з іх раней нідзе не друкавалася.

Іван Аўлачымскі.

Трэба адзначыць і тое, што на Жальбінах прысутнічалі сваякі класіка: нашчадкі яго сястры Леакадзіі Раманоўскай — унучатыя пляменніцы Алена Рысцова, Ніна Раманоўская і ўнучаты пляменнік Марыі Аўлачымскай — Іван Аўлачымскі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.