Вы тут

Новае папаўненне прыняло Ваенную прысягу


Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл. Клятву на вернасць Радзіме і беларускаму народу вымавілі і ваеннаслужачыя новага папаўнення ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў. 


Найбольш масавая і відовішчная цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі адбылася ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. На пляцы вучэбнага злучэння прысягнулі на вернасць Радзіме каля дзвюх тысяч навабранцаў.

З гэтай знакавай падзеяй у жыцці кожнага маладога чалавека іх павіншаваў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін. «Сёння тысячы маладых людзей вымавілі словы ўрачыстай клятвы і прысягнулі на вернасць народу Рэспублікі Беларусі, — адзначыў кіраўнік абароннага ведамства. — Гэта складаны і ў той жа час вельмі адказны крок у вашым жыцці. Ваенная служба — гэта цяжкая мужчынская работа. Наперадзе ў вас — напружаная баявая вучоба, удзел у вучэннях, асваенне сучаснай тэхнікі. Будзе нялёгка, часам вельмі складана. Але я ўпэўнены ў кожным з вас. Я ўпэўнены, што ў страі стаяць сапраўдныя мужчыны, сапраўдныя патрыёты сваёй краіны». 

Па словах міністра, абарона Айчыны — абавязацельства і абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. «Так было і так будзе заўсёды, — падкрэсліў ён. — На фоне няпростай абстаноўкі каля нашых граніц у Беларусі забяспечаны мір, стабільнасць, спакой і згода. І наша задача — і надалей забяспечваць гэтыя галоўныя прыярытэты».

Віктар Хрэнін заўважыў, што сёння беларуская армія мае ўсё неабходнае для абароны сваёй Айчыны. «Яна мабільная і абсталяваная самымі сучаснымі ўзорамі зброі і ваеннай тэхнікі, — удакладніў міністр абароны. — Але галоўная каштоўнасць — гэта людзі. Тыя, хто сёння выконвае вучэбна-баявыя задачы, тыя, хто нясе баявое дзяжурства». 

Звяртаючыся да навабранцаў, кіраўнік ваеннага ведамства адзначыў, што сёння маладыя людзі ўзялі на сябе абавязак са зброяй у руках абараняць галоўныя каштоўнасці суверэннай і незалежнай Беларусі: мір, спакой і стабільнасць. Таксама Віктар Хрэнін выказаў глыбокую ўдзячнасць бацькам за выхаванне сыноў — сапраўдных патрыётаў, якія разумеюць значэнне службы ў шэрагах Узброеных Сіл для забеспячэння бяспекі нашай Радзімы.

Ваенную прысягу прынялі і звыш паўтары тысячы ваеннаслужачых злучэнняў і часцей унутраных войск МУС. Навабранцаў вайсковай часці 3214 павіншаваў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр міліцыі Мікалай КАРПЯНКОЎ. Асаблівыя словы ўдзячнасці за годнае выхаванне дзяцей ён выказаў бацькам. 

«Ведайце, што для нас няма розніцы хто служыць: салдат, кантрактнік ці афіцэр, — заўважыў Мікалай Карпянкоў. — За кожнага мы перажываем і зробім усё, каб вы былі спакойныя, і вашыя сыны вярнуліся дадому жывымі і здаровымі. Упэўнены, што за час службы яны з юнакоў ператворацца ў сапраўдных мужчын — абаронцаў нашай зямлі». Пры гэтым камандуючы ўнутранымі войскамі падкрэсліў: ваеннаслужачыя новага папаўнення маюць высокую матывацыю. Большасць навабранцаў ужо выказалі жаданне праходзіць у далейшым службу па кантракце, прайсці навучанне на факультэце ўнутраных войск або звязаць сваё жыццё з міліцыяй.

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр» і прэс-службы ўнутраных войск МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.