Вы тут

Якасць стала нацыянальным брэндам


 

У апошні час нашу краіну вылучаюць як тую, дзе вырабляюць прадукцыю выключна высокай якасці. Менавіта гэта ляжыць у аснове пазнавальнасці, эканамічнай стабільнасці краіны, а таксама высокага жыццёвага ўзроўню кожнага грамадзяніна. Як заўважыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2022-м, 24-ы год запар дзяржава ўшаноўвае кампаніі, якія дабіліся па-сапраўднаму значных поспехаў у галіне эфектыўнасці вытворчасці і якасці паслуг.


Асобна адзначаюцца прадпрыемствы, якія ўкаранілі інавацыі і новыя метады кіравання, а таксама прасоўвання сваёй прадукцыі. «За час, які прайшоў з моманту заснавання прэміі, конкурс ператварыўся ў нацыянальны праект. Штогод у ім бяруць удзел і становяцца лаўрэатамі арганізацыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, энергетыкі і будаўніцтва, аховы здароўя і адукацыі. Безумоўна, любыя высокія вынікі і дасягненні — яшчэ адна нагода ганарыцца нашай краінай», — адзначыў Пётр Пархомчык.

Камісія па прысуджэнні прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці прыняла рашэнне прысвоіць званні лаўрэата 25 арганізацыям. «З іх 11 упершыню сталі лаўрэатамі, 14 арганізацый пацвердзілі званне паўторна. Тры арганізацыі ўдастоеныя спецыяльных узнагарод. Сённяшнія пераможцы конкурсу прадстаўляюць розныя сферы эканомікі, але ўсіх іх аб'ядноўвае імкненне працаваць прафесійна і на вынік, жаданне стаць найлепшымі ў сваёй галіне, быць вядомымі не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ад імя ўрада ён павіншаваў усіх пераможцаў конкурсу, падзякаваў за працу і ўпартасць, энергію і волю, творчы пошук і веру, а таксама за дасягнутыя вынікі. «Заслужыць рэпутацыю лідара, надзейнага партнёра — заўсёды вельмі няпроста. Але яшчэ больш складана яе захаваць. Бо сапраўдны лідар — гэта той, хто фарміруе стандарты ў сваёй сферы, натхняе сваім прыкладам іншых, не спыняецца на дасягнутым і развівае сваю справу», — заявіў намеснік прэм'ер-міністра.

Варта адзначыць, што тры арганізацыі ўдастоеныя спецыяльных узнагарод конкурсу: «Лідарства», «Дасканаласць менеджменту» і «Сацыяльная адказнасць». Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, фармацэўтычную, хімічную, будаўнічую, харчовую галіны, а таксама ўстановы адукацыі і навукі.

Званне лаўрэата прэміі забяспечвае арганізацыі рэпутацыю надзейнага вытворцы высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, спрыяе пашырэнню рынкаў яе збыту, адкрывае новыя дзелавыя магчымасці.

Высокае імя конкурсу дае пераможцам цалкам рэальныя плюсы. Лаўрэаты прэміі на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву яе эмблемы ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, у рэкламных матэрыялах. Звесткі аб прадпрыемствах-пераможцах размяшчаюцца на сайтах Дзяржстандарта, уключаюцца ў штогадовы каталог, які накіроўваецца ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.

Сёння таксама былі ўручаны нагрудныя знакі «Лідар якасці», узнагароджаны пераможцы конкурсаў «Найлепшы менеджар па якасці» і «Найлепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці».

Сяргей КУРКАЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.