Вы тут

Лясгасы нарыхтавалі першую тысячу тон бярозавіку ў сёлетнім сезоне


Лясгасы краіны нарыхтавалі першую тысячу тон бярозавіку ў сёлетнім сезоне.


Згодна з аператыўнымі звесткамі Міністэрства лясной гаспадаркі, у лідарах цяпер Брэсцкая вобласць, дзе нарыхтавана 1 444 тоны соку. У Гомельскай вобласці «запісалі ў актыў» 151 тону, у Гродзенскай — 143 тоны, у Мінскай вобласці — 29 тон. Праўда, пакуль у сувязі з умовамі надвор'я рух сокаў часова прыпыніўся.

Сёлета на Віцебшчыне бярозавы сок насельніцтву лясгасы будуць прадаваць па 3 тысячы рублёў за літр. А на лесасеках — на 600 рублёў менш.

— У Віцебску сок можна будзе купіць ля будынка лясгаса: на вуліцы Міра, 44. Туды штогод дастаўляюць сок у вялікай бочцы аб'ёмам некалькі тон. І проста на месцы можна заплаціць. Калі пажадаеце набыць сок на лесасецы, патрэбна квітанцыя, якая пацвердзіць аплату, — распавёў карэспандэнту «Звязды» Васіль Кірпічонак, намеснік начальніка аддзела дзяржкантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, расліннага і жывёльнага свету, нетраў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і абыходжаннем з адходамі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Леснікі зрабілі пробную падсочку: падвесілі на дрэвы поліэтыленавыя мяшкі. Але сок пакуль не ідзе, бо яшчэ холадна.

Нарыхтоўка сокаў дрэў забараняецца ў населеных пунктах, дэндралагічных садах (парках), батанічных садах, курортных лясах і лесапаркавых частках зялёных зон, у месцах масавага адпачынку насельніцтва, у прыбярэжных палосах водных аб'ектаў.

Адказнасць за парушэнні адпаведных правілаў і тэхналогіі падсочкі сур'ёзная. Для грамадзян прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь, а для юрыдычных асоб — да 500 базавых велічынь.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: З першым бярозавікам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.