Фізпадрыхтоўка, стральба, страявая падрыхтоўка, вывучэнне статутаў і ўменне трымаць раўненне ў страі — вось асноўны набор дысцыплін, якія на працягу чатырох тыдняў трэба будзе асвоіць навабранцам, паведаміў начальнік службы па працы са СМІ Інстытута пагранічнай службы Аляксандр Колабаў.
Асноўная мэта збору — падрыхтаваць будучых пагранічкаў да навучання ў Інстытуце пагранічнай службы, якое пачнецца ў верасні. Маладое папаўненне асвойвае пачатковую ваенную падрыхтоўку і адаптуецца да новых умоў і распарадку дня.
Сёлета ўпершыню ў інстытут быў праведзены набор дзяўчат і яны таксама сумесна з юнакамі праходзяць "курс маладога байца". Усяго ў 2016 годзе ў Інстытут пагранічнай службы паступіла 100 курсантаў з іх 20 дзяўчат, якія нароўні, а ў некаторых дысцыплінах нават лепш дэманструюць здольнасці да засваення ваеннай справы. "Курс маладога байца" працягнецца да 26 жніўня, а ўжо 27 жніўня на плошчы Дзяржаўнага сцяга курсанты Інстытута пагранічнай службы прымуць прысягу на вернасць Радзіме.
Фота прадстаўлена Інстытутам пагранічнай службы
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.