Матэрыялы выпуску №199 (30587) от 15.10.2025


Як на прыкладзе аднаго сельсавета дэпутаты працуюць з насельніцтвам
Штогод у Мсціслаўскім раёне Магілёўшчыны рэалізуюцца дзясяткі праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця. І дэпутаты ў гэтым задзейнічаны непасрэдна. Як гэта робіцца, мы паназіралі на прыкладзе Капачоўскага сельсавета, дзе нядаўна правялі выязную сесію. Кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі райвыканкама, дэпутаты раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, старасты, члены Камітэта грамадскага тэрытарыяльнага органа самакіравання падзяліліся сваімі напрацоўкамі і намецілі новыя планы.

У Беларусі вызначаны стратэгічныя кірункі развіцця касмічнай галіны

Члены Савета Рэспублікі правялі прамыя тэлефонныя лініі, абмеркаваўшы актуальныя пытанні сямейнай палітыкі
У мерапрыемстве былі задзейнічаны практычна ўсе сенатары, якія працавалі ў розных рэгіёнах краіны.
Шматдзетных маці ўшаноўвалі і віншавалі па ўсёй краіне
У жыцці кожнага з нас мама — галоўны і самы блізкі чалавек. Яе любоў, клопат і вера патрэбныя нам у любым узросце — яны служаць апорай і арыенцірам у жыцці, саграваюць і надаюць сіл у цяжкія хвіліны. З нагоды свята карэспандэнты «Звязды» пацікавіліся, як ушаноўвалі шматдзетных маці ў рэгіёнах краіны.

У Гродзенскай вобласці разгледзелі замацаванасць маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці
Абмеркаванне адбылося ў рамках выязнога пасяджэння абласнога Савета дэпутатаў. Сустрэча прайшла на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Асабістая адказнасць і сумесная праца — дэвіз работы ў акрузе дэпутата Віталя Уткіна
Для намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў, Віталя Уткіна, дэпутата ад Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акругі № 31 Гомель — не проста месца працы, а родны горад, з якім звязана ўсё жыццё. Тут вырас, вучыўся, будаваў кар’еру. Цяпер кожны яго прыезд сюды — магчымасць дапамагчы ў вырашэнні хвалюючых праблем жыхарам роднага горада, а таксама паўдзельнічаць у яго жыцці і далейшым развіцці.

Па высокім стандарце
Якасць тавараў і паслуг — тое, чым мы сапраўды можам ганарыцца. Як унутры краіны, так і далёка за яе межамі ведаюць, што «Зроблена ў Беларусі» — сведчанне гарантавана высокага ўзроўню. Прыярытэтныя мэты аб’яўленай Прэзідэнтам пяцігодкі якасці — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. А ў аснове якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг ляжаць стандарты. Чым больш прагрэсіўны ўзровень іх патрабаванняў, тым, адпаведна, лепшая якасць. Стандарты аказваюць значнае станоўчае эканамічнае ўздзеянне, стымулюючы распрацоўку новай прадукцыі і ўдасканаленне існуючай, спрыяючы развіццю рынку і паляпшэнню ўмоў паставак.

Калі на ідэю адгукаюцца сэрцам
Гомельшчына рыхтуецца прымаць удзельнікаў мерапрыемства ўнікальнага для краіны фармату — Форуму грамадзянскіх ініцыятыў «Ад ідэі — да выніку». Гэта магчымасць не толькі прэзентаваць найлепшыя праекты, але і аб’яднаць аднадумцаў з розных рэгіёнаў — прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх аб’яднанняў і актыўных грамадзян.
Каб на карысць выкарыстоўваць штучны інтэлект, патрэбныя людзі з высокім уласным інтэлектам
ІV Міжнародны форум ІТ — Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук. Яго мэта — развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, вытворчага і ІТ-сектараў, якія займаюцца даследаваннямі штучнага інтэлекту, знаходзяць эфектыўныя рашэнні для выкарыстання сучасных тэхналогій у розных галінах.

Ад выплат да льготных крэдытаў: на якую дапамогу ад дзяржавы могуць разлічваць сем’і з дзецьмі

«Белавія» адкрыла прамы рэйс на трапічны востраў у В’етнаме
З 11 кастрычніка на востраў Фукуок адкрыўся чартарны рэйс. Гэта яшчэ адзін дальнемагістральны напрамак кампаніі — зусім нядаўна стартавала праграма палётаў на знакаміты кітайскі курорт Санья (востраў Хайнань). А ў хуткім часе авіякампанія абяцае дадаць яшчэ адзін маршрут — на Шры-Ланку.

Балет «Лебядзінае возера» ў Вялікім тэатры стаў трыумфам класікі і прафесіяналізму
Зорка аднаго з вечароў праекта «Жыццё ў прафесіі» — народная артыстка Беларусі Вольга Гайко.

Як людзей з інваліднасцю вучаць жыць самастойна
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў № 3 Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска ўнікальнае тым, што тут ва ўмовах трэніровачных кватэр, размешчаных у шматкватэрным доме аднаго з мікрараёнаў, навучаюць самастойнаму жыццю людзей з інваліднасцю. Яго загадчык і суаўтар ініцыятывы «Цёплы дом» Вольга ЕРМАЛАЕВА сёлета ўдастоена звання «Мінчанін года» у сферы сацыяльнай абароны.

Махляр не павінен вывесці з раўнавагі
Такім чынам акрэсліў асноўную мэту сваёй работы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр РЫНГЕВІЧ. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што сёлета за 9 месяцаў у нашай краіне зафіксавана каля 13,5 тысячы кіберзлачынстваў. Гэта практычна на 11 % менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым 96 % усіх злачынстваў складаюць крадзяжы, махлярствы і вымагальніцтва. «Усяго толькі 4 % злачынстваў звязаныя з іншым несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, ілжывымі паведамленнямі аб небяспецы і іншымі», — заўважыў Аляксандр Рынгевіч.