Матэрыялы выпуску №219 (30607) от 13.11.2025
З Новага года ІП змогуць займацца толькі пэўнымі відамі дзейнасці
У Беларусі заканчваюцца тэрміны перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы. З наступнага года ІП змогуць займацца толькі пэўнымі відамі дзейнасці — пералік прыняты яшчэ летась. Тым жа, каго ў спісах не аказалася, прапанавалі маштабаваць бізнес або выбраць дазволены від дзейнасці.
У Ашмянскім раёне пачалі вытворчасць аднаразовага посуду з паперы
Папяровыя талеркі і стаканы вырабляе мясцовая кампанія ТАА «Мідаспро». Прадукцыя ўжо адпраўляецца ў сеткі магазінаў і на запраўкі. На прадпрыемстве працуе больш за 20 чалавек, і штат будзе пашырацца. Закуплена 18 адзінак сучаснай тэхнікі.
У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі пакет падаткова-бюджэтных дакументаў на будучы год
Сярод іх — законапраект «Аб змяненні законаў», які прадугледжвае ўдасканаленне падатковых праваадносін, а таксама праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год».
Трэці месяц запар інфляцыя ў Беларусі зніжаецца
Паводле звестак Нацбанка, у кастрычніку індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні.
Вопыт рэгіяналізацыі савецкага перыяду можа мець значную каштоўнасць у сучасных умовах
Гісторыю немагчыма павярнуць назад. Кожны перыяд чалавечай цывілізацыі мае сваю ўнікальнасць. Так, ва ўсіх нюансах і адценнях гістарычныя абставіны ніколі не паўтараюцца. Але развіццё адбываецца хвалепадобна. За мінулае стагоддзе свет прайшоў некалькі ўсплёскаў і глабалізацыі, і рэгіяналізацыі.
Міністр інфармацыі — аб механізме процідзеяння ашуканскай рэкламе
У праекце «#наПадумаць» міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, што робіцца дзяржавай, каб спыніць распаўсюджанне неналежнай рэкламы і як кожны беларус можа паўплываць на гэты працэс.
ВРВІ, «Стратус», грып і «хвароба Х»: што прагназуюць спецыялісты
Халодная пара года традыцыйна звязана з уздымам захворвання на ВРВІ. Пра што трэба памятаць, каб восень і зіма пакінулі аб сабе толькі добрыя ўспаміны?
17 лістапада працоўныя мігранты здадуць чарговы экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў
Першы экзамен адбыўся 30 верасня, і на яго прыйшлі ўсяго 90 чалавек. Завяршыліся іспыты з выдатным вынікам — 90 % удзельнікаў экзамен здалі. У кастрычніцкім экзамене прынялі ўдзел ужо 182 чалавекі, 68 % з якіх пацвердзілі свае веды. Чарговыя іспыты для замежнікаў адбудуцца 17 лістапада.
У Беларусі заканчваецца тэрмін выплаты адзінага маёмаснага плацяжу
У панядзелак, 17 лістапада, завяршаецца перыяд выплаты грамадзянамі маёмасных падаткаў, да якіх адносяцца транспартны, зямельны падаткі і падатак на нерухомасць (жылую і камерцыйную). Дарэчы, сёлета ўпершыню аплачваюць транспартны падатак у павышаным памеры ўладальнікі люксавых аўто. Ёсць і рэкардсмены па памеры падатку на нерухомасць. Падрабязнасці даведаліся ў начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэя Кавалеўскага.
Аб чым дакладвалі кіраўніку дзяржавы ў сераду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Дзяржаўнага прыгранічнага камітэта Канстанціна Моластава, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Ключавой тэмай стала сітуацыя на беларуска-літоўскай граніцы.
Калі кажуць не, хочацца ўдвайне?
Гэту гісторыю мне расказала знаёмая, якая ў маладосці вельмі раўнавала свайго мужа. З падставамі, без падстаў — я не пытаўся. Але ж пачуў, што аднойчы той паехаў у мясцовы санаторый «Прыдняпроўскі»...
Масты нашай дзяржаўнасці
На рыбку спадзявайся, але і сам старайся
Гэта ўжо як закон: у першую нядзелю кастрычніка мы віншуем настаўнікаў — найлепшых, любімых праз гады-дзесяцігоддзі. І нават у думках няма, што ў іх жа таксама былі настаўнікі?
За паўгода пры падтрымцы Банка развіцця ўведзены ў эксплуатацыю 22 новыя аб’екты
«Навінкі» з’явіліся ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, адукацыі і медыцыны. У трэцім квартале іх колькасць папоўнілі яшчэ дзевяць эфектыўных праектаў у пяці рэгіёнах краіны, паведамілі ў фінансавай установе.
Што насамрэч плавае ў вадаёме пад Смалявічамі
Куды ўкладваць свабодныя сродкі?
Грошы павінны рабіць грошы — гэта адзін з асноўных пастулатаў назапашвання капіталу і павелічэння сваіх зберажэнняў. Але як прымусіць свае грошы рабіць вам новыя грошы? Што неабходна зрабіць, каб у будучыні зарабіць капітал, а не кусаць локці? Мы паспрабавалі ацаніць варыянты інвеставання ўнутры краіны на дадзены момант.