Вы тут

Па ракаў на Белае возера...


Карэспандэнт "Звязды" пабываў на спаборніцтвах па спартыўнай лоўлі ракаў, якія адбыліся ў мінулую суботу ў Полацкім раёне.

"Алімпіяда" ракаловаў адбылася на возеры Белае — адным з больш за 300 на тэрыторыі Полацкага раёна. Возера Белае можна назваць жамчужынай Полацкага раёна. Людзі з вялікім задавальненнем прыязджаюць адпачыць на яго бераг. Сапраўдны цуд: праз шмат гадоў тут цяпер можна лавіць ракаў, якіх доўгі час не было. А вядома, што ракі любяць чыстую ваду.

Летась аўтар гэтых радкоў таксама браў удзел у лоўлі ракаў, а сёлета вырашыў паназіраць за захапляльным працэсам збоку.

1375987375124_7gni-41111

Праходзіў чэмпіянат па спартыўнай лоўлі ракаў у другі раз — у рамках раённага турыстычнага злёту. Усе ахвотныя маглі прыняць удзел у спаборніцтвах. За 3 хвіліны трэба было злавіць як мага больш ракаў, не выкарыстоўваючы пакетаў, голымі рукамі. Пасля спаборніцтваў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі 7 каманд, стала вядома, што ў возера запусцілі каля 300 ракаў.

Памятаю на асабістым вопыце, што не проста на дне знайсці рака, які "зліваецца" з камянямі, закопваецца ў пясок. А калі імгненна яго не зловіш — можа "збегчы".

У выніку здабыча ўдзельнікаў (21 чалавек) была даволі вялікай — 41 рак. Па традыцыі, злоўленых ракаў пасля падліку кінулі ў ваду.

Перамаглі ў чэмпіянаце прадстаўнікі ўнітарнага прадпрыемства "Полацкводаканал"

(11 ракаў). Для параўнання, па выніках леташніх спаборніцтваў у камандным заліку выйграла каманда Полацкага філіяла "Вясна-энерга" РУП "Віцебскэнерга" (17 ракаў).

Як і летась, перад пачаткам спаборніцтваў у ваду запускалі ракаў прадстаўнікі полацкага рэспубліканскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, дзе займаюцца зарыбленнем вадаёмаў.

Высветлілася, што пакуль пра вялікія дасягненні ў прамысловым развядзенні рака, на жаль, гаварыць рана. Паводле слоў маіх суразмоўцаў, у крамы жывы рак пакуль не пастаўляецца. Зразумела, што па цане айчынны рак быў бы ў разы таннейшы за іншаземнага "брата". Напрыклад, летась апошні прадаваўся па цане 160 тысяч рублёў за кіло. Расціць ракаў — сяголеткаў да прамысловага памеру (9 сантыметраў, — Аўт.) трэба 4-5 гадоў. Так што пачакаем.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.